«Краскі зла»[1] (па-француску: Les Fleurs du mal) — зборнік вершаў францускага паэта-сымбаліста Шарля Бадлера, які выйшаў з 1857 па 1868 гады ў трох рэдакцыях з розным аб’ёмам. Першае выданьне спрычыніла судовую цяжбу, у выніку якой Бадлер быў аштрафаваны за парушэньне нормаў грамадзкай маралі й вымушаны быў выплаціць пэўную суму грошай і прыбраць са зборніка 6 найбольш «няпрыкладных» вершаў. Зборнік паўплываў на творчасьць Арцюра Рэмбо, Поля Вэрлена й Стэфана Малярмэ й лічыўся вытокам сучаснае эўрапейскае лірыкі.

Ілюстрацыя да выданьня 1900 году
  1. ^ Бадлер Ш. З кнігі «Краскі Зла»: Вершы / Перакл. А.Хадановіча; З кнігі «Маленькія паэмы прозай» / Перакл. А.Хадановіча, М.Раманоўскага // Крыніца. 1998. № 8 (45)

Беларускія пераклады

рэдагаваць
  • Бадлер Ш. З кнігі «Краскі Зла»: Вершы / Перакл. А. Хадановіча; З кнігі «Маленькія паэмы прозай» / Перакл. А. Хадановіча, М. Раманоўскага // Крыніца. 1998. № 8 (45).
  • Бадлер Ш. З кнігі «Краскі Зла»: Вершы / Перакл. А. Хадановіча // Annus Albaruthenicus = Год Беларускі. Крынкі, 2000.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць
  • Les Fleurs du mal поўны тэкст ў францускай ВікіКрыніцы
  NODES