Кырджалі

горад у Баўгарыі

Кы́рджалі (па-баўгарску: Кърджали; па-турэцку: Kırcaali) — горад на поўдні Баўгарыі, які зьяўляецца адміністрацыйным цэнтрам Кырджалійскай вобласьці. Каля гораду месьціцца вадасховішча Кырджалі, на якім пабудавана ГЭС.

Кырджалі
Герб Кырджалі Сьцяг Кырджалі


Краіна: Баўгарыя
Плошча:
  • 30,759 км²
Вышыня: 275 м н. у. м.
Насельніцтва:
Тэлефонны код: 0361
Паштовы індэкс: 6600
Геаграфічныя каардынаты: 41°38′40.996″ пн. ш. 25°22′29.878″ у. д. / 41.64472111° пн. ш. 25.37496611° у. д. / 41.64472111; 25.37496611Каардынаты: 41°38′40.996″ пн. ш. 25°22′29.878″ у. д. / 41.64472111° пн. ш. 25.37496611° у. д. / 41.64472111; 25.37496611
Кырджалі на мапе Баўгарыі
Кырджалі
Кырджалі
Кырджалі
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
http://www.kardjali.bg/en/index.php

Гісторыя

рэдагаваць

У старажытнасьці у гэтым раёне расьсяліліся тракійскія плямёны, якія мелі даволі разьвітую цывілізацыю. Яны пабудавалі шмат сьвяцілішчаў, прысьвечаных багам сонца і зямлі. У бізантыйскі пэрыяд Кырджалі быў цэнтрам хрысьціянскай эпархіі. За часам панаваньня Баўгарскага царства Кырджалі было вядомае як Жэркава. Манастыр Яна Хрысьціцеля тут быў пабудаваны ў VI—VIII стагодзьдзях і цяпер зьяўляецца помнікам сярэднявечнай архітэктуры. У гэтую эпоху было пабудавана яшчэ некалькі манастыроў, прычым некаторыя зь іх дзейнічалі да пачатку XIX стагодзьдзя. У Сярэднявеччы гэты раён меў стратэгічнае значэньне для Баўгарскага царства, і да гэтага часу можна ўбачыць рэшткі шматлікіх сярэднявечных крэпасьцяў, раскіданых па навакольных пагорках.

Горад разьвіваўся ў асноўным дзякуючы ягонаму становішчу на гандлёвых шляхах у пэрыяд асманскага панаваньня, застаючыся, аднак, невялікім мястэчкам. На працягу XVIII стагодзьдзя турэцкія рабаўнікі выкарыстоўвалі гэты аддалены горад як месца схованак, а пазьней горад быў названы ў гонар іхнага лідэра Кырча Алі. Самым вядомым з гэтых падразьдзяленьняў быў Пазвантоглу Асман-паша, які кіраваў большай часткай паўночна-ўсходніх баўгарскіх зямель і вусьця Дунаю да 1807 году.

Кырджалі і ягоныя навакольлі ўвайшлі ў склад аўтаномнай правінцыі Ўсходняя Румэлія паводле ўмоваў Бэрлінскага кангрэсу 1878 году, але пасьля ўзьяднаньня княства Баўгарыі і Ўсходняй Румэліі ў 1885 годзе былі перададзеныя Асманскай імпэрыі, увайшоўшы ў склад Эдырнаўскага вілаету. Асманская ўлада скончылася падчас Першай балканскай вайны, калі горад і ваколіцы былі вызваленыя баўгарскім генэралам Васілам Дзелавым 21 кастрычніка 1912 году. Гэты дзень адзначаецца ў горадзе канцэртамі і памятнымі мерапрыемствамі як муніцыпальнае сьвята з 1937 году.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць
  1. ^ https://grao.bg/tna/t41nm-15-06-2024_2.txt
  NODES