Ле́сбас або Лезбас (грэч. Λέσβος) — грэцкі востраў у паўночна-ўсходняй частцы Эгейскага мора.

Лесбас
Месца Эгейскае мора
Заліў Саронікас
Плошча 1,632,8 км²
Найвышэйшы пункт 968 мэтар
Краіна Грэцыя
Вобласьць Паўночна-Эгейскія астравы
Насельніцтва (2011) 86 436
Каардынаты 39°10′00″ пн. ш. 26°20′00″ у. д. / 39.166667° пн. ш. 26.333333° у. д. / 39.166667; 26.333333Каардынаты: 39°10′00″ пн. ш. 26°20′00″ у. д. / 39.166667° пн. ш. 26.333333° у. д. / 39.166667; 26.333333
Лесбас на мапе Грэцыі
Лесбас
Лесбас
Лесбас

Плошча — 1636 км². Гэта трэці па велічыні востраў Грэцыі і восьмы па велічыні ў Міжземным моры пасьля Сыцыліі, Сардыніі, Кіпру, Корсыкі, Крыту, Мальёркі і Эўбэі. Найвышэйшы пункт — гара Алімп (967 м). Галоўны горад вострава — Мітылена.

У антычнасьці Лесбас быў цэнтрам сольнай мелікі (песеннай лірыкі), тут на эалійскім дыялекце пісалі складанымі памерамі Сапфо і Алкей. На востраве разгортваюцца дзеяньні раману «Дафніс і Хлоя».

Геалягічнай і турыстычнай асаблівасьцю вострава зьяўляецца так званы Скамянелы Лес, які належыць да сусьветнай і эўрапейскай сеткі геапаркаў.

Глядзіце таксама

рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць
  NODES