Лукомаль

вёска ў Чашніцкім раёне Віцебскай вобласьці Беларусі

Луко́маль, Лу́камля, Луко́мля[1] (Луко́мль[1]) — вёска ў Беларусі, на рацэ Лукомцы. Цэнтар сельсавету Чашніцкага раёну Віцебскай вобласьці. Насельніцтва на 2010 год — 554 чалавекі. Знаходзіцца за 20 км на поўдзень ад Чашнікаў, за 5 км на поўнач ад Новалукомлю; на шашы Р62.

Лукомаль
лац. Łukomal
Першыя згадкі: 1078
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Віцебская
Раён: Чашніцкі
Сельсавет: Лукомальскі
Насельніцтва: 554 чал. (2010)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 2133
Паштовы індэкс: 211161
СААТА: 2251830071
Нумарны знак: 2
Геаграфічныя каардынаты: 54°42′32″ пн. ш. 29°9′4″ у. д. / 54.70889° пн. ш. 29.15111° у. д. / 54.70889; 29.15111Каардынаты: 54°42′32″ пн. ш. 29°9′4″ у. д. / 54.70889° пн. ш. 29.15111° у. д. / 54.70889; 29.15111
Лукомаль на мапе Беларусі ±
Лукомаль
Лукомаль
Лукомаль
Лукомаль
Лукомаль
Лукомаль
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Лукомаль — старажытны крывіцкі горад і даўняе места гістарычнай Аршаншчыны (частка Віцебшчыны), колішняя сталіца ўдзельнага княства і рэзыдэнцыя князёў Лукомскіх, старажытны замак Вялікага Княства Літоўскага[2]. Сярод мясцовых славутасьцяў вылучаліся Мікольскі манастыр і францішканскі кляштар.

Гісторыя

рэдагаваць
 
Лукамля, з мапы 1613 г.

Раньнія часы

рэдагаваць

Лукомаль узьнік у IX стагодзьдзі як горад крывічоў, першы пісьмовы ўпамін пра Лукомаль зьмяшчаецца ў «Павучаньні» Ўладзімера Манамаха ў зьвязку з падзеямі 1078 году. Імаверна, у XII ст. ён стаў сталіцай удзельнага княства[3], але ў тагачасных крыніцах аніводнага князя гэтае зямлі не ўпамінаецца[4].

Вялікае Княства Літоўскае

рэдагаваць

У XIV стагодзьдзі Лукомскае княства далучылася да Вялікага Княства Літоўскага, места знаходзілася ў валоданьні князёў Лукомскіх. У 1386 годзе па доўгай аблозе Лукомскі замак узяў Андрэй Альгердавіч. У 1392 годзе выхадцы з Валыні заснавалі ў месьце Мікалаеўскі манастыр[5]. У Сьпісе рускіх гарадоў далёкіх і блізкіх (канец XIV ст.) Лукомаль значыцца сярод «літоўскіх» замкаў. У творы пра цуды сьвятога Міколы, складзеным у Лукомлі паміж 1402 і 1415 гадамі, адзначалася, што цуды «ў Лукомлі стварыся ў Літоўскай зямлі»[6].

За часамі Інфлянцкай вайны ў 1563 годзе маскоўскія захопнікі на чале з Іванам IV Тыранам ушчэнт зруйнавалі Лукомаль, а ягоных жыхароў вывезьлі ў рабства. Замак больш не аднаўляўся[7]. У XVII стагодзьдзі Лукомаль пераўтварыўся ў мястэчка, у складзе Аршанскага павету Віцебскага ваяводзтва. Тут дзеяў кляштар францішканаў.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

рэдагаваць

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793 год) Лукомаль апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, у Сеньненскім павеце Магілёўскай губэрні. У XIX—XX стагодзьдзях мястэчка знаходзілася ў валоданьні Храпавіцкіх, Мілашаў.

За часамі Першай сусьветнай вайны ў лютым 1918 году Лукомаль занялі войскі Нямецкай імпэрыі[8].

Найноўшы час

рэдагаваць

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Лукомаль абвяшчаўся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году згодна з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі ён увайшоў у склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала мястэчка разам зь іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР. У сакавіку 1924 году Лукомаль вярнулі БССР, дзе ён стаў цэнтрам сельсавету. На 1940 год тут было 220 двароў, на 1999 год — 215.

У 2000-я гады Лукомаль атрымаў афіцыйны статус «аграгарадку».

Насельніцтва

рэдагаваць

Дэмаграфія

рэдагаваць
  • XIX стагодзьдзе: 1882 год — 1428 чал., у тым ліку праваслаўных 278 муж. і 279 жан., юдэяў 456 муж. і 415 жан.[9]
  • XX стагодзьдзе: 1940 год — 750 чал.; 1999 год — 525 чал.[10]
  • XXI стагодзьдзе: 1 студзеня 2005 году — 471 чал.; 2010 год — 554 чал.

Інфраструктура

рэдагаваць

У Лукомлі працуюць сярэдняя школа, дашкольная ўстанова, клюб, бібліятэка.

Турыстычная інфармацыя

рэдагаваць

Славутасьці

рэдагаваць
  • Гарадзішча (VI—IX стст.)
  • Могілкі юдэйскія

Страчаная спадчына

рэдагаваць
  • Лукомскі замак (XIV ст.)
  • Касьцёл і кляштар францішканаў (1636)
  • Манастыр Сьвятога Мікалая (1397)
  1. ^ а б Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7. (pdf) С. 481—482.
  2. ^ Ткачоў М. Замкі і людзі. — Мн., 1991. С. 153.
  3. ^ ЭГБ. — Мн.: 1997 Т. 4. С. 399.
  4. ^ Насевіч, В. Лукомскае княства // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 2. С. 220.
  5. ^ ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 2. С. 220.
  6. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 58.
  7. ^ Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Чашніцкага р-на. — Мн.: Беларуская навука, 1997.
  8. ^ Вялікі гістарычны атлас Беларусі. У 4 т. Т. 4. — Мінск, 2018. С. 19.
  9. ^ Chmara A. Łukoml // Słownik geograficzny... T. V. — Warszawa, 1884. S. 819.
  10. ^ БЭ. — Мн.: 1999 Т. 9. С. 364.

Літаратура

рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць
  NODES