Лы́жы — прыстасаваньне для перасоўваньня чалавека па сьнезе. Уяўляюць сабой дзьве доўгія (150—220 сантымэтраў) драўляныя або плястыкавыя рэйкі з завостранымі і загнутымі насамі. Лыжы фіксуюцца да ног лыжніка адмысловымі лыжнымі мацаваньнямі, якія ў наш час вымагаюць выкарыстаньня адмысловага лыжнага абутку. Перасоўваньне лыжамі зьдзяйсьняецца за конт магчымасьці коўзаньня па сьнезе безь вялікага трэньня.

Розныя мадэлі лыжаў. Пасяродку кожнай лыжы — лыжнае мацаваньне, якое найдзейна мацуе лыжу да нагі лыжніка.

У наш час лыжы выкарыстоўваюцца як адзін з спосабаў актыўнага адпачынку і ў некаторых відах спорту, як то ў лыжных гонках ці біятлёне. Падобны спосаб перасоўваньня па сьнезе быў ужыты і ў транспартных сродках, напрыклад у сьнегаходзе.

  NODES