Лэстэр Сіці
«Лэстэр Сіці» (па-ангельску: Leicester City) — ангельскі футбольны клюб з гораду Лэстэр. Чэмпіён Ангельшчыны (2016), чатырохразовы фіналіст Кубка Ангельшчыны і трохразовы ўладальнік Кубка футбольнай лігі. Свае хатнія матчы клюб праводзіць на стадыёне «Кінг Паўэр», які здольны зьмясьціць 32 312 гледачоў. «Лэстэр Сіці» быў заснаваны ў 1884 годзе як «Лэстэр Фос», гуляючы на пляцоўцы непадалёк ад Фос Роўд. У 1891 годзе клюб пераехаў на стадыён «Філбэрт Стрыт», дзе праводзіў хатнія матчы на працягу 111 гадоў[3], перш чым рушыць на суседні стадыён «Ўолкерз» у 2002 годзе.
Лэстэр Сіці | ||||||
Поўная назва | па-ангельску: Leicester City Football Club | |||||
---|---|---|---|---|---|---|
Заснаваны | 1884 | |||||
Горад | Лэстэр, Ангельшчына | |||||
Стадыён |
Кінг Паўэр Умяшчальнасьць: 32 312 | |||||
Прэзыдэнт | Аяват Шрывадганапрабга[d] | |||||
Кіраўнік | King Power[d][1] | |||||
Галоўны трэнэр | ||||||
Чэмпіянат | Прэм’ер-Ліга | |||||
· 2023—2024 | Футбольная ліга, 1 месца (падвышэньне) | |||||
| ||||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы lcfc.com (анг.) |
У сэзоне 2015—2016 гадоў «Лэстэр Сіці» стаў чэмпіёнам Ангельшчыны, дасягнуўшы найвялікшага посьпеху ў сваёй гісторыі. Шэраг газэтаў назваў перамогу гэтага тытулу клюбам як найвялікшы спартовы шок, які меў месца калі-небудзь. У выніку каманда атрымала назву «неверагодныя», на ўзор каманды «Арсэналу» пачатку 2000-х, якія мелі мянушку «непераможныя»[4]. Дагэтуль, найвышэйшым дасягненьнем клюбу было 2-е месца ў сэзоне 1928—1929 гадоў, калі Прэм’ер-Ліга называлася яшчэ першым дывізіёнам. «Лэстэр Сіці» быў далучаны да футбольнай лігі ў 1894 годзе. З 1996 па 2002 гады клюб гуляў у Прэм’ер-Лізе, пасьля чаго некалькі разоў вяртаўся ў найвышэйшы ангельскі дывізіён.
Гісторыя
рэдагавацьКлюб быў створаны ў 1884 годзе выхаванцамі каледжу Ўігестан пад назвай «Лэстэр Фос». Клюб далучыўся да Футбольнай асацыяцыі ў 1890 годзе[5]. Перш чым пераехаць на Філбэрт-стрыт у 1891 годзе, клюб гуляў на пяці розных пляцоўках, у тым ліку ў парку Вікторыя на паўднёвым усходзе ад цэнтру горада[6]. Клюб таксама ўступіў у лігу Мідлэнду ў 1891 годзе і быў абраны ў другі дывізіён Футбольнай лігі ў 1894 годзе. Першай у гісторыі Футбольнай лігі гульнёй лэстэрцаў стала параза ад «Грымсьбі Таўн» зь лікам 4:3, але на наступным тыдні пасьля гэтага рушыла і першая перамога ў лізе ў матчы супраць «Ротэргэма Юнайтэд» на Філбэрт-стрыт. У тым жа сэзоне адбылася і самая буйная дасюль перамога клюбу, калі зь лікам 13:0 быў зьнішчаны «Нотс Алімпік» у гульні адборачнага матчу на Кубак Ангельшчыны[7]. У сэзоне 1907—1908 гадоў клюб заняў 2 месца ў другім дывізіёне, атрымаўшы падвышэньне ў Першы дывізіён, найвышэйшы ўзровень ангельскага футболу таго часу. Тым ня менш, у новым сэзоне ў эліце клюб не ўтрымаўся, трываючы ў тым ліку буйную паразу зь лікам 12:0 ад «Нотынггэма Форэста»[7].
Пасьля перапынку, зьвязаным зь Першай сусьветнай вайной, клюб быў перафармаваны і новая дружына атрымала назву «Лэстэр Сіці», да таго ж Лэстэр атрымаў статус гораду да гэтага часу. Лэстэрцы не карысталіся вялікім посьпехам у 1920-х гадах. Аднак, у 1930-я гады здарыўся спад, то бок клюб пакінуў Першы дывізіёнў у сэзоне 1934—1935 гадоў[8], а пасьля падвышэньня ў сэзоне 1936—1937 гадоў, яшчэ раз быў вымушаны пакінуць эліту у сэзоне 1938—1939 гадоў[7].
«Сіці» ўпершыню ў сваёй гісторыі дасягнуў фіналу Кубка Ангельшчыны ў 1949 годзе[7][9], прагуліўшы «Ўулвэргэмптан Ўандэрэрз» зь лікам 3:1. Праз тыдзень пасьля фіналу «лісы» сьвяткавалі ў апошнім туры сэзону нічыю, якая выратавала клюб ад паніжэньня з Другога дывізіёну[10]. У 1954 годзе «Лэстэр Сіці» здабыў перамогу ў Другім дывізіёне, дзякуючы дапамогі Артура Роўлі, аднаго з самых таленавітых нападнікаў клюбу. Не зважаючы на гэта, дружына вылецела зь Першага дывізіёну ў наступным сэзоне, пад кіраўніцтвам Дэйва Гэлідэя яны вярнуліся ў найвышэйшы дывізіён у 1957 годзе[11], а Роўлі забіў рэкордныя 44 галы за адзін сэзон[12]. «Лэстэр Сіці» заставаўся ў Першым дывізіёне да 1969 году[13], і гэта быў іхны самы працяглы пэрыяд у гісторыі на той час. Пад кіраўніцтвам Мэта Гіліса і ягонага памочніка Бэрта Джонсана клюб яшчэ двойчы дасягаў фіналу Кубка Ангельшчыны, але трываў паразу ў 1961 і 1963 гадоў[7]. Сэзон 1962—1963 гадоў стаў нашумелым для клюбу, бо зімой клюб ачоліў Першы дывізіён, дзякуючы выдатнай гульні на замерзлых пляцоўках клюб атрымаў мянушку «Лядовыя каралі». У выніку сэзон скончыўся для клюбу 4 месцам, лепшым пасьляваенным фінішаваньнем «лісаў».
Гіліс здабыў з «Лэстэрам» першы клюбны трафэй, атрымаўшы перамогу ў Кубку лігі 1964 году. Супернікам у фінале быў «Сток Сіці» з агульным лікам 4:3[7]. Клюб паўтарыў выхад у фінал наступным сэзонам, але трываў паразу зь лікам 3:2 ад «Чэлсі». Пасьля няўдалага пачатку сэзону Мэт Гіліс падаў у адстаўку ў лістападзе 1968 году, а ягоны пераемнік Фрэнк О’Фарэл ня здолеў перашкодзіць вылету каманды. Не зважаючы на вылет, клюб у 1969 годзе прасунуўся ў фінал Кубка Ангельшчыны, дзе прагуляў «Манчэстэр Сіці» зь лікам 1:0. У 1971 годзе «Лэстэр Сіці» падвысіўся назад у Першы дывізіён[7]. На новы сэзон Джымі Блумфілд быў прызначаны на пасаду галоўнага трэнэра, і ягоная каманда засталася ў Першым дывізіёне на час ягонага кіраваньня. У сэзоне 1973—1974 гадоў лэстэрцы дасягнулі паўфіналу Кубка Ангельшчыны[14].
Фрэнк Маклінтак, вядомы на працягу сямі гадоў гулец «Лэстэр Сіці» ў пасьпяховы пэрыяд з канца 1950-х да сярэдзіны 1960-х гадоў, зьмяніў Джымі Блумфілда на ягонай пасадзе ў 1977 годзе. У выніку ўжо па сканчэньні сэзону 1977—1978 гадоў пакінуў Першы дывізіён, а Маклінтак сышоў у адстаўку. У 1980-х гадах дружына мяняла трэнэраў і скакала па лігах, вяртаючыся і вылятаючы ў Першы дывізіён. Адметным стаў 1982 год, калі «лісы» дасягнуў паўфіналу Кубка Ангельшчыны, а таксама зьяўленьне ў складзе клюбу маладога Гэры Лінэкера.
Дасягненьні
рэдагаваць- Чэмпіён Ангельшчыны: 1
- 2016
- Уладальнік Кубка Ангельшчыны: 1
- 2021
- Уладальнік Кубка ангельскай лігі: 3
- 1964, 1997, 2000
- Уладальнік Супэркубка Ангельшчыны: 2
- 1971, 2021
Склад
рэдагаваць- Актуальны на 12 верасьня 2024 году
|
|
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Thai-based consortium seal Leicester City deal — 2010.
- ^ Van Nistelrooy: I Can’t Wait
- ^ «A History of Filbert Street». Filbertstreet.net
- ^ David Bevan (2016). «The Unbelievables: The Amazing Story of Leicester's 2015/16 Season». DeCoubertin Books. ISBN 978-1909245440.
- ^ Sewell, Albert (1974). «Observers Book of Association Football». London, England: Frederick Warne & co. — С. 58. — ISBN 978-0-7232-1536-3.
- ^ «Short sporting lifetime». Leicester Mercury.
- ^ а б в г д е ё «The History of Leicester City Football Club». Leicester City F.C.
- ^ «Leicester City 1934—1935: English Division Two (old) Table». Statto.
- ^ «FA Cup 1949». Soccerbase.
- ^ «Leicester City 1948–1949: Results». Statto.
- ^ «Legends — Dave Halliday». QosFC.
- ^ «All Time Leicester Records & Achievements». Soccerbase.
- ^ «Leicester City drops into second division». Leader-Post.
- ^ «Liverpool in 5th Cup Final»(недаступная спасылка). The Age.