Люкрэцыя (па-лацінску: Lucretia, каля 500 да н. э.) — паводле паданьня, рымская жанчына, якія праславілася сваёй прыгажосьцю й цнотаю. Жонка рымскага патрыцыя Тарквініюса Кальлятына й дачка консула Спурыюса Люкрэтыюса Трыцыпітына.

Тыцыян, «Тарквініюс і Люкрэцыя»

Паводле аповеда Тытуса Лівіюса, Сэкст Тарквініюс, сын цара Рыма Тарквініюса Ганарыстага, паланіўшыся прыгажосьцю Люкрэцыі й, пагражаючы ёй зброяй, згвалціў яе. Люкрэцыя распавяла пра ўсё свайму мужу й закалола сябе на ягоных вачах. Гэтая падзея паслужыла пачаткам бунту, узьнятага Люцыюсам Юніюсам Брутам, якое прывяло да зрыну царскай улады ў Рыме й да ўсталяваньня рэспублікі. Менавіта таму на працягу стагодзьдзяў рымскай гісторыі Люкрэцыя была вельмі ўшанаваная.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць

  Люкрэцыясховішча мультымэдыйных матэрыялаў

  NODES