Лярс Бэндэр
Лярс Бэндэр (па-нямецку: Lars Bender; нарадзіўся 27 красавіка 1989 году, Розэнгайм, ФРН) — нямецкі футбаліст, які выступае за клюб «Бранэнбург» і нацыянальную зборную Нямеччыны. Гуляе на пазыцыі паўабаронцы.
Лярс Бэндэр | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 27 красавіка 1989[1] (35 гадоў) | |
Рост | 185 см | |
Вага | 70 кг | |
Пазыцыя | паўабаронца | |
Клюбная інфармацыя | ||
Клюб | Бранэнбург | |
Нумар | 8 | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2006—2009 2009—2021 2021— |
Мюнхэн-1860 Баер Бранэнбург |
58 (4) 256 (22) 1 (0) |
Зборныя | ||
2011—2014 | Нямеччына | 19 (4) |
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі |
Кар’ера
рэдагавацьКлюбная кар’ера
рэдагавацьЛярс нарадзіўся ў баварскім горадзе Розэнгайме. Разам са сваім братам-блізьнюком Свэнам займацца пачаў у футбольнай школе Бранэнбургу, адкуль пайшоў на павышэньне ў школу клюбу «Унтэргахінг». У 2003 годзе таленавітых юнакоў заўважылі ў другім па значнасьці клюбе Мюнхэну, у «Мюнхэн-1860». Разам з братам яны адразу ж зайгралі й склалі магутны кулак у сярэдняй лініі поля.
У 2009 годзе перайшоў у клюб «Баер», склаўшы з клюбаў трохгадовую дамову[2].
Міжнародная кар’ера
рэдагавацьГуляў у юнацкіх зборных Нямеччыны розных узростаў. У 2008 годзе стаў чэмпіёнам Эўропы сярод юнакоў да 19 гадоў. У верасьні 2011 году дэбютаваў у складзе зборнай Нямеччыны ў таварыскай гульні супраць зборнай Польшчы.
Дасягненьні
рэдагавацьНямеччына: Срэбны прызэр летніх Алімпійскіх гульняў 2016 году.
Сям’я
рэдагавацьМае брата-блізьнюка Свэна Бэндэра, які таксама зьяўляецца футбалістам.
Крыніцы
рэдагавацьВонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Профіль (анг.) на Transfermarkt
- Профіль (анг.) на Soccerway
- Профіль (анг.) на Worldfootball