Ляік Рэмі
Ляік Рэмі (па-француску: Loïc Rémy; нарадзіўся 2 студзеня 1987 году, Рыё-ля-Пап, Францыя) — колішні францускі футбаліст, нападнік. Былы гулец нацыянальнай зборнай Францыі.
Ляік Рэмі | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 2 студзеня 1987[1][2][3] (37 гадоў) | |
Рост | 185 см | |
Вага | 75 кг | |
Пазыцыя | нападнік | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2006—2008 2008 2008—2010 2010—2013 2013—2014 2013—2014 2014—2017 2016—2017 2017—2018 2018 2018—2020 2020—2022 2022 2023 |
Алімпік Ліён → Лянс (арэнда) Ніцца Алімпік Марсэль Кўінз Парк Рэйнджарз → Ньюкасл Юнайтэд (арэнда) Чэлсі → Крыстал Пэлас (арэнда) Ляс-Пальмас → Хэтафэ (арэнда) Ліль Рызэспор Адана Дэмірспор Брэст |
12 (0) 10 (3) 69 (26) 74 (28) 16 (6) 26 (14) 32 (8) 5 (0) 12 (5) 11 (3) 46 (14) 27 (7) 2 (0) 0 (0) |
Зборныя | ||
2009—2014 | Францыя | 31 (7) |
Кар’ера
рэдагавацьКлюбная
рэдагавацьРэмі пачаў сваю кар’еру ў моладзевай камандзе «АСПТТ Ліён»[5]. Там яго знайшлі скаўты клюбу «Ліён», якія запрасілі маладога футбаліста да сябе. Пасьля некалькіх гадоў у акадэміі клюбу 11 кастрычніка 2006 году Рэмі падпісаў свой першы прафэсійны кантракт тэрмінам на 3 гады. Праз 3 дні, 14 кастрычніка, дэбютаваў у асноўным складзе каманды ў матчы супраць «Сэнт-Эт’ену», замяніўшы на 73 хвіліне Сыльвэна Вільтора. У 2008 годзе ня маючы дастатковай гульнявой практыкі Ляік на правах арэнды перайшоў у склад клюбу «Лянс».
5 чэрвеня 2008 году Рэмі перайшоў у табар «Ніццы». Сума трансфэру склала 8 млн эўра, стаўшы найбуйнейшай у гісторыі клюбу[6]. Гулец дэбютаваў у складзе новай каманды 9 жніўня ў матчы супраць «Гаўру», у якім ягоная каманда трывала паразу зь лікам 0:1. У наступных 6 гульнях Рэмі забіў 6 галоў, у лік якіх увайшоў мяч у браму свайго былога клюбу, «Ліёну». Надалей Ляік паказваў выдатную гульню, дзякуючы чаму быў запрошаны ў «Марсэль». Сума трансфэру не была адкрытая, аднак, паводле некаторых зьвестак, яна ацэньваецца ў 15 млн эўра[7].
13 студзеня Рэмі афіцыйна далучыўся да складу ангельскага клюбу «Кўінз Парк Рэйнджарз», які на той час імкнуўся захаваць месца ў Прэм’ер-лізе, аднак паводле вынікаў сэзону клюб вылецеў у дывізіён ніжэй. 5 жніўня гулец на правах арэнды перайшоў у клюб «Ньюкасл Юнайтэд». Пасьля цудоўных выступаў за «Ньюкасл» у 2014 годзе гулец вярнуўся ў «Кўінз Парк Рэйнджарз», які зноўку трапіў у Прэм’ер-лігу, аднак у хуткім часе перайшоў у «Чэлсі». У лёнданскім клюбе Ляік звычайна выходзіць на замену Дыега Коста ў канцы матчу.
Міжнародная
рэдагаваць24 сакавіка 2008 году з-за траўмы Т’еры Анры Рэмі ўпершыню быў выкліканы ў склад зборнай Францыі на таварыскія гульні супраць зборнай Ангельшчыны і Малі. Рэмі выйшаў на поле ў матчы супраць зборнай Малі, замяніўшы на 54-й хвіліне сустрэчы Саміра Насры. 9 кастрычніка 2010 году Ляік забіў першы мяч за зборную, паразіўшы браму зборнай Румыніі ў адборачным раўндзе да чэмпіянату Эўропы 2012 году.
Дасягненьні
рэдагаваць«Ліён»:
- Чэмпіён Францыі: 2007, 2008
- Уладальнік Супэркубка Францыі: 2007
«Марсэль»:
- Уладальнік Кубка францускай лігі: 2011, 2012
- Уладальнік Супэркубка Францыі: 2011
«Чэлсі»:
- Чэмпіён Ангельшчыны: 2015
- Уладальнік Кубка ангельскае лігі: 2015
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б в Loïc Rémy // Transfermarkt (мн.) — 2000.
- ^ а б в LOIC REMY // Argentine Soccer Database (гішп.)
- ^ а б в Loïc Rémy // As (гішп.) — Madrid: PRISA, 1967. — ISSN 1888-6671
- ^ а б https://www.youtube.com/watch?v=kAaeVHIk8hg
- ^ Rémy, un lionceau qui rugit. Le Progres
- ^ Nice: Arrivée de Rémy. Football365
- ^ Marseille set to seal £12.4m deal for Nice striker Loïc Rémy. The Guardian.
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Афіцыйны сайт
- Старонка на Soccerbase
- Статыстыка на LFP.fr
- Старонка на ESPN