Марыя I Цюдор, Марыя Крывавая (18 лютага 1516 году, Грынвіч — 17 лістапада 1558 году, Лёндан) — ангельская каралева з 1553 году, дачка Генрыха VІІІ і Кацярыны Арагонскай.

Марыя I
Марыя І Цюдор, 1554
 Каралева Ангельшчыны і Ірляндыі
19 ліпеня 1553 — 17 лістапада 1558
Каранацыя 1 кастрычніка 1553
Наступнік Лізавета I
Асабістыя зьвесткі
Нарадзілася 18 лютага 1516,
Памерла 17 лістапада 1558,
Каралеўскі дом Цюдоры
Муж Філіп II
Бацька Генрых VIII
Узнагароды
Подпіс Выява аўтографу

Уступленьне Марыі I на прастол пацягнула за сабою рэстаўрацыю каталіцызму (1554 год) і аднаўленьне каталіцызму. Супроць прыхільнікаў рэфармацыі праводзіліся жорсткія рэпрэсіі, за што каралева й атрымала мянушку. У 1554 годзе Марыя I ажанілася зь Філіпам ІІ Гішпанскім, пачалося збліжэньне з каталіцкай Гішпаніяй. Падчас вайны супроць Францыі ў 1557—1559 гадох Ангельшчына страціла апошнія ўладаньні на кантыненце — порт Кале. Палітыка Марыі І, якая ішла насуперак нацыянальным інтарэсам Ангельскага каралеўства, выклікала раздражненьне новай буржуазіі й дваранства.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць

  Марыя Iсховішча мультымэдыйных матэрыялаў

  NODES
Done 1