Мафія

таемная злачынная арганізацыя

Ма́фія (італ. mafia) — таемнае злачыннае аб’яднаньне, што дзеіць спосабам гвалту, забойстваў і шантажу. Узьнікла ў 1670 годзе[1] на востраве Сыцылія (Гішпанская імпэрыя, цяпер Італія) ў якасьці зладжанай самаабароны мясцовага насельніцтва. У 20 ст. засяродзіла ў сваіх руках гульнёвыя дамы, наркагандаль і прастутуцыю ды пранікла ў дзяржаўнае кіраваньне Італіі і ЗША (італ. cosa nostra — наша справа). Захоўвае ўстойлівасьць і ўнутраную згуртаванасьць праз прытрымліваньне родаплемянных звычаяў[2].

  1. ^ Сьвятлана Барысенка. Арганізаваная злачыннасьць цікавіцца «жывымі каштоўнасьцямі» // Зьвязда : газэта. — 4 сакавіка 2011. — № 42 (26906). — С. 1-2. — ISSN 1990-763x.
  2. ^ Мафія // Беларуская энцыкляпэдыя ў 18 тамах / гал.рэд. Генадзь Пашкоў. — Менск: Беларуская энцыкляпэдыя імя Петруся Броўкі, 2000. — Т. 10. — С. 222. — 544 с. — 10 000 ас. — ISBN 985-11-0169-9
  NODES
Done 1