Мішэль Нэй (па-француску: Michel Ney; 17691815) — адзін з найбольш вядомых маршалаў Францыі часоў Напалеонаўскіх войнаў, герцаг Эльхінґенскі (па-француску: duc d'Elchingen) і прынц Маскварэцкі (па-француску: prince de la Moscowa)[1]. Напалеон зваў яго «le Brave des Braves» — «найадважны з адважных».

Мішэль Нэй
па-француску: Michel Ney
10 студзеня 17697 сьнежня 1815
Мянушка Руды (Le Rougeaud)
Месца нараджэньня Заарлюі, цяпер Нямеччына
Месца сьмерці Парыж, Францыя
Прыналежнасьць Францыя Францыя
Гады службы 1787—1815
Званьне Маршал Францыі
Бітвы/войны
Узнагароды Афіцэр Ордэну Ганаровага легіёну

Пачатак кар'еры

рэдагаваць
 
«Мішэль Нэй, 2-гі лейтэнант у 4-м гусарскім палку (1791—1793)», Адольф Брун (Парыж, 1802, Парыж, 1875), 1834

.

Мішэль Нэй нарадзіўся 10 студзеня 1769 году ў тагачасным францускім анкляве Сар–Люі зь пераважна нямецкамоўным насельніцтвам (цяпер горад Заарлюі ў нямецкім Заарляндзе). Ён стаў другім сынам у сям'і бачкара П’ера Нэя (1738—1826) і Маргарэт Грэвэлінґер. Пасьля заканчэньня каледжу працаваў пісцом у натарыуса, потым наглядчыкам на ліцейным заводзе.

У 1788 радавым уступіў у гусарскі полк, удзельнічаў у рэвалюцыйных войнах Францыі, атрымаў раненьне пры аблозе Майнца.

У жніўні 1796 стаў брыгадным генэралам у кавалерыі. 17 красавіка 1797 Нэй у бою пад Нойвідам патрапіў у палон да аўстрыйцаў і ў траўні таго ж года вярнуўся ў войска ў выніку абмену на аўстрыйскага генэрала.

У сакавіку 1799 падвышаны ў званьні да дывізіённага генэрала. Пазьней у тым жа годзе, пасланы для падмацаваньня Масэна у Швайцарыю, каля Вінтэртура быў цяжка паранены ў сьцягно й пэндзаль.

У 1800 адзначыўся пры Гагенліндэле. Пасьля Люнэвільскага замірэньня Банапарт прызначыў яго генэрал-інспэктарам кавалерыі. У 1802 г. Нэй быў амбасадарам у Швайцарыі, дзе правёў мірную дамову й мэдыяцыйныя акты 19 лютага 1803 г.

Асноўныя бітвы

рэдагаваць

Атрымаўшы пры абвяшчэньні імпэрыі маршальскую булаву, Нэй у вайне 1805 г. з Аўстрыяю разьбіў эрцгерцага Фэрдынанда пры Гюнцбурге й 14 кастрычніка штурмам на Эльхінгельскія бастыёны прывёў да капітуляцыі Ульма. У бітве пры Ене ён давяршыў паразу прусакоў, потым прымусіў да рэшты Эрфурт і Магдэбург; у 1807 г. вырашыў долю бітвы пры Фрэдляндзе, заслужыўшы тут мянушку le brave de braves. У Гішпаніі, з 1808 г., ён зьдзейсніў шэраг бліскучых подзьвігаў, але ў 1811 г. пасварыўся з галоўнакамандуючым Масэнай з-за пляну кампаніі й вярнуўся ў Францыю. Тытул le brave de braves Ёй атрымаў 17 лістапада 1812 году пры адыходзе ад Масквы [2]

Паход у Расею ды адступ

рэдагаваць
 
Напад маршала Нэя пры Барадзіно. Гравюра па карціне Лянглюа.
 
Маршал Нэй, які атрымаў тытул князя Маскварэцкага за Барадзіно.

У Расейскай кампаніі 1812 году Нэй камандаваў корпусам і за бітву пры Барадзіно атрымаў тытул князя Москварэцкога (de la Moscowa; часта няправільна перакладаюць як «князь Маскоўскі», але «Маскоўскі» ад горада па-французску будзе de Moscou, а Барадзінская бітва адбылася ў вярхоўях Масквы-рэкі і адпаведна завецца bataille de la Moscowa). Пасьля акупацыі Масквы займаў Багародск, а яго разьезды даходзілі да ракі Дубны.

Падчас адыходу з Расеі, пасьля бітвы пад Вязьмай, устаў на чале ар’ергарду, зьмяніўшы корпус маршала Даву. Пасьля адыходу галоўных сілаў Войска з Смаленску затуляў яе адыход і распараджаўся падрыхтоўкаю ўмацаваньняў Смаленску да падрыву. Прамарудзіўшы з адступам, ён быў адрэзаны ад Напалеона расейскімі войскамі пад кіраўніцтвам Міларадавіча; ён спрабаваў прабіцца, але, панясучы вялікія страты, ня змог ажыцьцявіць свайго намеру, адабраў лепшыя часткі корпуса лікам каля 3 тысячаў салдатаў і зь імі перайшоў Днепр паўночней, каля вёскі Сыракарэньне, кінуўшы вялікую частку сваіх войскаў (у тым ліку ўсю артылерыю), якія на наступны дзень капітулявалі. У Сыракарэньня войскі Нэя перабіраліся праз Днепр па тонкім лёдзе; на ўчасткі адкрытае вады кідалі дошкі. Значная частка салдатаў пры пераходзе праз раку патанула, таму калі Нэй злучыўся ў Оршы з галоўнымі сіламі, у яго атрадзе заставалася толькі каля 500 чалавек.[3] З жалезнаю строгасьцю падтрымліваў ён дысцыпліну, пры пераходзе праз Бярэзіну выратаваў рэшткі войска.

Пры адступе з Расеі ён стаў героем вядомага выпадку. 15 сьнежня 1812 году ў Гумбінэне, у рэстаран, дзе абедалі францускія старэйшыя афіцэры, увайшоў валацуга ў ірванай адзежы, са зблытанымі валасамі, з барадою, якая закрыла твар, брудны, страшны й, перш чым яго пасьпелі выкінуць на маставую, падняўшы руку, голасна заявіў: «Не сьпяшаецеся! Вы не пазнаяце мяне, панове? Я — ар'ергард „ войска“. Я — Мішэль Нэй!»

У 1813 годзе ён, пасьля паразы Удына пры Гросбэрэне, атрымаў галоўнае начальства над войскамі, якія прызначаліся да нападу на Бэрлін, але 6 верасьня быў пабіты Бюлавым каля Дэнэвіца. У кампаніі 1814 году ён ваяваў у Брыене, Манміраля, Краона й Шалён-сюр-Марна. Пасьля ўзяцьця Парыжу ўгаварыў імпэратара зрачыся ад прастолу. Людовік XVIII прызначыў яго чальцом вайсковай рады й пэрам і даручыў яму начальства над шостаю дывізіяю.

Сто дзён. Пакараньне сьмерцю

рэдагаваць
 
Растрэл маршала Нэя. Гравюра пачала XIX стагодзьдзя.
 
Сыны Маршала Нэя, Мары-Элянор Гэдэфройд (1778-1849), 1810, Гэмальдэгальрэ (Бэрлін).

Калі Напалеон вярнуўся з выспы Эльбы, Нэй абяцаў Людовіку XVIII прывесьці Напалеона жывым ці мёртвым, але 17 сакавіка 1815 году, з-за ціску свайго войска перайшоў на бок Напалеона. «Нібы плятына прадралася, — казаў Нэй, — я павінен быў саступіць сіле акалічнасьцяў».

Пры адкрыцьці кампаніі 1815 году Нэй з рук Напалеона прыняў начальства над 1-м і 2-м карпусамі. 16 чэрвеня ваяваў у Катрбра з герцагам Вэлінгтанам і пры Ватэрлоо зь вялікаю адвагаю кіраваў цэнтрам. Вярнуўшыся ў Парыж пасьля паразы, ён у палаце пэраў раіў заклікаць Бурбонаў прыйсьці зноў. Хаваючыся ўцёкамі ў Швайцарыю, быў арыштаваны 19 жніўня й прывезены ў Парыж.

Ніводны генэрал не жадаў судзіць вайскавода. Ёй адмаўляў у кампэтэнцыі вайсковага трыбуналу ў гэтай справе й патрабаваў перадачы яго ў палату пэраў. Вайсковы трыбунал, які складаўся з былых паплечнікаў Нэя, вынес рашэньне пра сваю некампетэнтнасьць у дадзенай справе. Палата ж толькі й чакала выпадку прадэманстраваць сваю стараннасьць. З усіх пэраў у ліку ста шасцідзесяці аднаго знайшоўся толькі адзін, які выказаўся за невінаватасьць маршала: гэта быў малады герцаг дэ Брольлі, толькі за дзевяць дзён да гэтага дасягнулы ўзросту, што даваў яму права засядаць у палаце пэраў. Сто трыццаць дзевяць галасоў пададзена было за неадкладнае сьмяротнае пакараньне  — без права абскарджаньня прысуду. 7 сьнежня 1815 году Нэй быў растраляны як дзяржаўны здраднік непадалёк ад Парыжскае абсэрваторыі. Сваім растрэлам кіраваў сам. Салдаты не жадалі страляць у маршала і толькі цяжка паранілі яго. У 1853 годзе на гэтым месцы была ўзведзена статуя Нэя.

Напалеон на выспе Сьвятое Алены ўспамінаў Нэя[4]:

Ёй быў чалавекам адважным. Яго сьмерць гэтак жа незвычайная, як і ягонае жыцьцё. Іду ў заклад, што тыя, хто засудзіў яго, не адважваліся глядзець яму ў твар.

Ёй пакінуў чатырох сыноў, якія апублікавалі пасьля яго «Memoires» (П., 1833).

 
Магіла Маршала Нэя
  1. ^ Дваццаць пятага сакавіка 1813 году Напалеон дараваў Нэю тытул прынца імя Масквы-рэкі за Барадзінскую бітву, якую французы называлі бітваю пры Маскве-рацэ
  2. ^ (Д. Чандлер. Вайсковыя кампаніі Напалеона, стар. 507)
  3. ^ А.І. Міхайлаўскі-Данілеўскі. Апісаньне Айчыннае вайны ў 1812 году. - М.: Яўза, Эксмо, 2007. - 576 з. ISBN 978-5-699-24856-8 стар. 450-455
  4. ^ Думай вязьня Сьвятое Алены па рукапісу, знойдзеным ў паперах Ляс Каза

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць

  Мішэль Нэйсховішча мультымэдыйных матэрыялаў

  NODES
os 4