Нарвал

від марскіх сысуноў

Нарва́л, або аднаро́г (Monodon monoceros) — сысун сямейства аднарогавых падатраду зубатых кітоў.

Нарвал
Нарвал
Клясыфікацыя
ЦарстваЖывёлы (Animalia)
ТыпХордавыя (Chordata)
ПадтыпХрыбетныя (Vertebrata)
НадклясаЧатырохногія (Tetrapoda)
КлясаСысуны (Mammalia)
ПадклясаЗьвяры (Theria)
ІнфраклясаПляцэнтарныя (Placentalia)
АтрадПарнакапытныя (Artiodactyla)
ІнфраатрадКітападобныя (Cetacea)
НадсямействаDelphinoidea
СямействаMonodontidae
РодMonodon
ВідНарвал
Бінамінальная намэнклятура
Monodon monoceros
Linnaeus, 1758

Зьнешні выгляд

рэдагаваць

Даўжыня цела дарослага нарвала 3,5-4,5 м, нованароджаных каля 1,5 м. Маса самцоў дасягае 1,5 т, прыкладна трэць вагі складае тлушч; самкі важаць каля 900 кг. Галава круглая, з навісаючымі лобным буграмі; сьпіннога плаўніка няма. Пашча маленькая, разьмешчаны знізу. Велічынёй і формай цела, грудным плаўніком і цёмнай афарбоўкай смактункі нарвала падобныя на бялух, аднак дарослыя асобіны адрозьніваюцца плямамі — шэра-бурыя плямы на сьветлым фоне, якія часам зьліваюцца, — і наяўнасьцю толькі 2 верхніх зубоў.

  NODES
Idea 1
idea 1