Падуя
Падуя (па-італьянску: Padova, па-лацінску: Patavium) — горад і муніцыпалітэт у Італіі, у рэгіёне Вэнэце, адміністрацыйны цэнтар аднайменнай правінцыі. Разьмешчаны на адлегласьці за 400 км на поўнач ад Рыму, 36 км на захад ад Вэнэцыі. Падуя вядома дзякуючы Падуанскаму ўнівэрсытэту, у якім працавалі Галілео Галілей, Андрэас Вэзаліюс, вучыўся Францыск Скарына. Батанічны сад Падуі працуе з 1545 году, зьяўляючыся такім чынам найстарэйшым у Эўропе. У горадзе ладзіцца штогадовы міжнародны кірмаш.
Падуя | |||||
італ. Padova | |||||
| |||||
Дата заснаваньня: | 1183 да н. э. | ||||
Краіна: | Італія | ||||
Рэгіён: | Вэнэта | ||||
Плошча: | 92,85 км² | ||||
Вышыня: | 12 м н. у. м. | ||||
Насельніцтва (2011) | |||||
колькасьць: | 214 125 чал. | ||||
шчыльнасьць: | 2306,14 чал./км² | ||||
Часавы пас: | UTC+1 | ||||
летні час: | UTC+2 | ||||
Тэлефонны код: | 049 | ||||
Паштовы індэкс: | 35100 | ||||
Нумарны знак: | PD | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 45°24′23″ пн. ш. 11°52′40″ у. д. / 45.40639° пн. ш. 11.87778° у. д.Каардынаты: 45°24′23″ пн. ш. 11°52′40″ у. д. / 45.40639° пн. ш. 11.87778° у. д. | ||||
Падуя | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||||
http://www.comune.padova.it |
Гісторыя
рэдагавацьЗгадваецца ў IV стагодзьдзя да н. э. пад назвай па-лацінску: Patavium Тытусам Лівіюсам. У 49 годзе да н. э. места атрымала правы рымскай муніцыпіі. У 601 годзе была разбурана лянгабардамі. З пачатку XII стагодзьдзя гарадзкая камуна. У XIII стагодзьдзі горад быў рамесьніцкім і гандлёвым цэнтрам. У 1318 годзе ў Падуі ўсталявалася сіньёрыя роду Карара, пазьней дэля Скала і Вісконці. У 1405—1797 гадох знаходзілася ў складзе Вэнэцыянскай рэспублікі. У XV—XVII стагодзьдзях Падуя — буйны культурны цэнтар. У 1813 годзе горад быў падпарадкаваны Габсбургамі. З 1866 году знаходзіўся ў складзе Італьянскага каралеўства.
Архітэктура
рэдагавацьЗахаваліся рэшткі старажытнарымскіх грабніц, мастоў, амфітэатру і форума. Сярод архітэктурных помнікаў: паляцца дэля Раджонэ (1215—1306), базыліка Сант-Антоніё (1232, побач зь ёй конны помнік кандат’еру Гатамэляту, 1447—1453, скульптар Данатэльлё), Капэля дэль Арэна (Скравэньні; пачатак XIV стагодзьдзя, фрэскі Джота ды Бандонэ), Капэля Сан-Джорджа, Сабор Падуі.
Асобы
рэдагаваць- Арыга Бойта, італьянскі паэт і кампазытар
- Антоні Падуанскі, каталіцкі сьвяты
Гарады-сябры
рэдагавацьЛітаратура
рэдагаваць- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2000. — Т. 11: Мугір — Паліклініка. — 560 с. — ISBN 985-11-0188-5
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьПадуя — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў