Пантыфікат
Пантыфіка́т (па-лацінску: Pontificatus) — пэрыяд кіраваньня папы рымскага. Пачынаецца са дня абраньня новага папы на канклаве, і дня інтранізацыі, якая адбываецца празь некалькі дзён пасьля выбараў. Назва «пантыфікат» паходзіць ад аднаго з тытулаў папы рымскага — вялікі пантыфік (па-лацінску: Pontifex Maximus).