Панявеж

горад у Летуве

Паняве́ж (лет. Panevėžys) — горад у Летуве, на рацэ Нявежы. Адміністрацыйны цэнтар Панявескага павету і Панявескага гарадзкога раёну. Насельніцтва на 2018 год — 98 598 чалавек (пяты колькасьцю насельніцтва ў краіне). Знаходзіцца на аўтамагістралі Вільня — Рыга, чыгункай злучаецца зь Дзьвінскам і Шаўлямі, дзейнічаюць два аэрапорты мясцовага значэньня.

Панявеж
лет. Panevėžys
Герб Панявежу Сьцяг Панявежу
Першыя згадкі: 1503
Краіна: Летува
Павет: Панявескі
Раён: Панявескі гарадзкі
Мэр: Рыціс Мікалас Рачкаўскас[d]
Плошча: 50 км²
Вышыня: 61 м н. у. м.
Насельніцтва (2018)
колькасьць: 98 598 чал.
шчыльнасьць: 1971,96 чал./км²
Часавы пас: UTC+2
летні час: UTC+3
Тэлефонны код: 845
Паштовы індэкс: 35001
Геаграфічныя каардынаты: 55°43′30″ пн. ш. 24°21′50″ у. д. / 55.725° пн. ш. 24.36389° у. д. / 55.725; 24.36389Каардынаты: 55°43′30″ пн. ш. 24°21′50″ у. д. / 55.725° пн. ш. 24.36389° у. д. / 55.725; 24.36389
Панявеж на мапе Летувы
Панявеж
Панявеж
Панявеж
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
http://www.panevezys.lt

Панявеж — места гістарычнай Жамойці, якое ў 2003 годзе абвясьцілі цэнтрам афіцыйнага летувіскага этнаграфічнага рэгіёну «Аўкштайція» (атрымаў мянушку Aukstaitjos sostine — «сталіца Аўкштайціі»).

Гісторыя

рэдагаваць
   
Праграмы выкладаньня летувіскай мовы ў настаўніцкай сэмінарыі, адкрытай уладамі Расейскай імпэрыі ў Панявежы — сталіцы сучаснай «Аўкштайціі»: рас. «Программа преподавания жмудского языка» (налева), рас. «Программа жмудско-литовского языка» (направа)

Упершыню Панявеж упамінаецца 7 верасьня 1503 году ў грамаце вялікага князя літоўскага Аляксандра Ягелончыка, дзе бурмістру Рымгалаў даравалася зямля з умовай пабудовы на ёй касьцёла. На правым беразе Нявежы ўтварылася паселішча з касьцёлам, Рынкам, карчмой, броварняй і лазьняй, якое атрымала назву Стары Панявеж. У пачатку ХVІ стагодзьдзя на левым беразе Нявежы на дзяржаўных землях утварылася новае паселішча, якое атрымала назву Новы Панявеж. Абедзьве часткі аб’ядналіся ў 1780 годзе. У 1727 годзе ў Панявежы заснавалі кляштар ордэну піяраў, пры якім пачаў дзейнічаць калегіюм — першая сярэдняя навучальная ўстанова ў горадзе.

Насельніцтва

рэдагаваць

Насельніцтва сучаснага Панявежу складаецца зь летувісаў (96%), расейцаў (2,6%), беларусаў (0,2%), украінцаў (0,2%) і іншых (3,6%).

Эканоміка

рэдагаваць

Панявеж — цэнтар прамысловасьці Летувы, тут разьмяшчаюцца некалькі буйных прадпрыемстваў, заснаваныя яшчэ ў часы СССР.

  NODES