Плоўдзіў

места ў Баўгарыі

Плоўдзіў (па-баўгарску: Пловдив), раней Філіпопаль (па-грэцку: Φιλιππούπολη) і Філібэ (па-турэцку: Filibe) — другі паводле велічыні горад Баўгарыі, адміністрацыйны цэнтар Плоўдзіўскай вобласьці. Разьмешчаны ў паўднёвай частцы краіны. Насельніцтва — 341 041 жыхар (па стане на 31 сьнежня 2013). Чыгуначны вузел, вузел шашэйных дарог (аўтабан у Сафію).

Плоўдзіў
баўг. Пловдив
Плоўдзіў
Герб Плоўдзіву Сьцяг Плоўдзіву


Краіна: Баўгарыя
Вобласьць: Плоўдзіўская
Кмет: Ivan Totev[d]
Плошча: 101,98 км²
Вышыня: 164 м н. у. м.
Насельніцтва (2013)
колькасьць: 341 041 чал.
шчыльнасьць: 3344,19 чал./км²
Часавы пас: UTC+2
летні час: UTC+3
Тэлефонны код: (+359) 032
Паштовы індэкс: 4000
Нумарны знак: РВ (П)
Геаграфічныя каардынаты: 42°8′31.510″ пн. ш. 24°44′29.234″ у. д. / 42.14208611° пн. ш. 24.74145389° у. д. / 42.14208611; 24.74145389Каардынаты: 42°8′31.510″ пн. ш. 24°44′29.234″ у. д. / 42.14208611° пн. ш. 24.74145389° у. д. / 42.14208611; 24.74145389
Плоўдзіў на мапе Баўгарыі
Плоўдзіў
Плоўдзіў
Плоўдзіў
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
http://www.plovdiv.bg/

Гісторыя

рэдагаваць

Антычная эпоха

рэдагаваць
 
Рымскі адэон

Паводле меркаваньня Дэніса Родуэла, Плоўдзіў — адзін з найстарэйшых гарадоў Эўропы[1]. Ён старэйшы за Рым, Атэны, Картаген і Канстантынопаль. Першыя паселішчы на яго месцы ўзьніклі больш за 6000 гадоў таму. Паводле рымскага гісторыка Аміяна Марцэліна, першая яго назва, дадзеная тракійцамі — Эўмалпіяда.

 
Антычны тэатар

У 342 да н. э. горад быў заваяваны Філіпам II Македонскім, бацькам Аляксандра Македонскага, які назваў яго Філіпопалем у свой гонар (па-грэцку: Φιλιππόπολις), у тракійскім вымаўленьні Пулпудзева[2]. У гэты пэрыяд горад насіў і яшчэ адно імя — Одрыс. Назву Одрыса можна сустрэць на рарытэтных бронзавых манэтах[3].

У 72 да н. э. Плоўдзіў захапілі легіёны рымскага вайскавода Марка Тэрэнцыя Варона Вакула. У далейшым, у 46 да н. э., горад канчаткова патрапіў пад валадарства Рымскай імпэрыі (дзе стаў цэнтрам правінцыі Тракія) і атрымаў назву Трымонтыюм («Горад трох узгоркаў»). Тым часам горад, быўшы важным апорным пунктам рымлянаў, дасягнуў росквіту: пра гэта сьведчаць шматлікія руіны рымскіх пабудоваў, якія захаваліся да нашых дзён, а менавіта: іпадром, тэрмы і амфітэатар. На працягу не аднаго дзясятка гадоў рымляне ўсімі сіламі ўтрымлівалі Плоўдзіў пад сваім кантролем па адной важнай прычыне — праз горад праходзіла важная стратэгічная дарога Via Diagonalis, або Via Militaris, якая злучала Балканы з навакольным сьветам.

Сярэднявечча

рэдагаваць
 
Гадзіньнікавая вежа на Сахат-Тэпэ

У VI стагодзьдзі Плоўдзіў апынуўся пад кантролем славянскіх плямёнаў і ў 815 годзе быў улучаны ў склад Першага Баўгарскага царства. Тым часам горад атрымаў назву Пылдзін. У наступныя стагодзьдзі кантроль над горадам неаднаразова пераходзіў ад баўгараў да Бізантыі, пакуль у 1364 годзе ён ня быў захоплены асманамі. Вядома, што горад чатыры разы рабавалі арміі крыжакоў.

Новы час

рэдагаваць

Пад уладай туркаў, якія далі гораду назву Філібэ, ён перажывае свой росквіт, зьвязаны з шырокім разьвіцьцём гандлю. Першы раз назва Плоўдзіў ужываецца ў XV стагодзьдзі (дасьледчыкі злучаюць гэтую назву з антычнай тракійскай назвай гораду — Пулпудэва). Быўшы пад кантролем Асманскай імпэрыі, Плоўдзіў быў цэнтрам баўгарскага нацыянальна-вызваленчага руху. 2-7 студзеня 1878 году каля гораду адбылася адна з завяршальных бітваў расейска-турэцкай вайны 1877—1878 гадоў. Пасьля выгнаньня туркаў (1878) горад стаў сталіцай напаўнезалежнай Усходняй Румэліі, якая была далучана да Баўгарыі ў 1885 годзе.

Пасьля Другой сусьветнай вайны Плоўдзіў быў апорай дэмакратычнага руху ў Баўгарыі, які ў выніку прывёў да зьвяржэньня прасавецкага рэжыму ў 1989 годзе.

Улетку 1994 году ў месьце прайшло 1-е Міжнароднае студэнцкае спаборніцтва па матэматыцы.

Геаграфія

рэдагаваць
 
Панарама Плоўдзіва

Плоўдзіў разьмешчаны ў цэнтральнай частцы ўрадлівай Верхнетракійскай нізіны (па-баўгарску: Горнотракийская низина), прыкладна за 150 км на паўднёвы ўсход ад сталіцы Баўгарыі Сафіі, на рацэ Марыца (у антычнасьці Гебр), якая падзяляла горад на дзьве часткі. Паўночная частка вядомая як паўночны горад або Кыршыяка.

Старажытнагрэцкі пісьменьнік Лукіян узносіў прыродную прыгажосьць Плоўдзіва, разьмешчанага на трох узгорках (Трымонтыюм) ля падножжа горнага масіву Радопы. Але насамрэч горад быў разьмешчаны на сямі ўзгорках, адзін зь іх Маркава-Тэпэ (Маркаў узгорак) быў зьнішчаны сто гадоў назад, калі горад разрастаўся (камень, які здабываўся з гэтага ўзгорку, выкарыстоўваўся для гарадзкога будаўніцтва).

Тры ўзгоркі і сёньня добра бачныя: Бунарджык («узгорак з крыніцай», сёньня афіцыйна называецца «ўзгорак вызваліцеля», па ўсталяванай на яго вяршыні статуі савецкага жаўнера, больш вядомай як «Алёша»), Джэндэм-Тэпэ (пякельны ўзгорак) і Сахат-Тэпэ. Сахат-Тэпэ атрымаў сваю назву таму, што на ім стаяла гадзіньнікавая вежа. Плоўдзіў уключае і іншыя тры ўзгоркі: Джамб-Тэпэ («узгорак канатаходцаў»), Тыксім-Тэпэ (водападзельны ўзгорак) і Небет-Тэпэ («узгорак-вартавы»).

Насельніцтва

рэдагаваць
Год Насельніцтва
1985 342 050
1992 341 058
2000 344 976
2005 341 464
2010 348 465

Эканоміка

рэдагаваць

Плоўдзіў — другі пасьля Сафіі прамысловы і важны культурны цэнтар краіны. Важны цэнтар сельскагаспадарчага раёну Верхнетракійскай нізіны. Харчовая, лёгкая прамысловасьць, машынабудаваньне, хімічная прамысловасьць, каляровая мэталюргія.

Штогод праводзяцца міжнародныя кірмашы (з 1933 году). У 1981, 1985 і 1991 годзе ў Плоўдзіве праводзіліся спэцыялізаваныя экспазыцыі Сусьветнай выстаўкі.

Транспарт

рэдагаваць

За 12 км на паўднёвы ўсход ад гораду разьмешчаны аэрапорт Плоўдзіў.

Славутасьці

рэдагаваць

Больш 200 будынкаў Плоўдзіву абвешчаныя помнікамі гісторыі і ўзяты пад ахову.

З антычных часоў у Плоўдзіве захаваліся рэшткі гарадзкога форума, стадыёну, тэатру, базылікі, тэрмаў, грамадзкіх і жылых будынкаў. Цяпер антычны тэатар на 3 000 месцаў адрэстаўраваны, і ў ім ізноў ладзяцца розныя паказы і фэсты.

 
Старадаўняя вулачка ў цэнтры Плоўдзіву

Старажытны цэнтар гораду апяразваюць рэшткі каменнай тракійскай фартэцыі. У межах муру — вузкія сярэднявечныя вулачкі і забудова XV—XIX стагодзьдзяў, якая прываблівае ўвагу разьбой па дрэве і дэкаратыўнымі росьпісамі. Галоўная пешаходная вуліца (князя Аляксандра I) забудавана будынкамі XIX стагодзьдзя.

З часоў турэцкага валадарства захаваліся мячэці Імарэт і Джумая (1444—1445), а таксама адна з найстарэйшых у Эўропе гадзіньнікавая вежа. Да эпохі баўгарскага Адраджэньня належаць цэрквы Сьвятога Тыдня, Сьвятога Дзімітра (абедзьве 1831) і Сьвятой Марыны (1853—1854).

Сярод больш сучасных збудаваньняў гораду варта вылучыць ансамбль Міжнароднага кірмашу (1948—1949). Шырока вядомы помнік савецкаму жаўнеру, вядомы як «Алёша» (усталяваны ў 1954), які ўзвышаецца над адным з узгоркаў Плоўдзіва Бунарджыкам.

Культура

рэдагаваць

У горадзе працуе вялікая колькасьць мастацкіх галерэяў, археалягічны, прыродазнаўчы і этнаграфічны музэі. Маецца шэраг тэатраў.

Адукацыя

рэдагаваць

Сярод навучальных установаў Плоўдзіва — Плоўдзіўскі ўнівэрсытэт, Сельскагаспадарчы ўнівэрсытэт, Мэдычны ўнівэрсытэт, Акадэмія музыкі, танца і вытанчаных мастацтваў і інш. Нацыянальная бібліятэка імя Івана Вазава.

У горадзе маюцца багатыя футбольныя традыцыі; абодва найбуйнейшыя гарадзкія клюбы — «Боцеў» і «Лякаматыў» — неаднаразова выступалі ў эўрапейскіх футбольных турнірах.

Гарады-сябры

рэдагаваць

Плоўдзіў мае сяброўскія дачыненьні з 21 горадам[4][5][6]:

  1. ^  Rodwell, Dennis. Conservation and Sustainability in Historic cities. — Blackwell Publishing, 2007. — P. 19. — ISBN 1405126566
  2. ^ История на Пловдив(недаступная спасылка)
  3. ^ К.Кисьов-Поселищен живот в Пловдивско и долината на река Стряма през I хил. пр. Хр., Сф, 2004 г.,вестник Марица от 10 август 2006 г., стр.10 — разкопки на Небет тепа в Пловдив, проведени от д-р Иво Топалилов и съобщение за новонамерена монета на град Одрюза/Филипопол
  4. ^ https://archive.is/20121203090224/http://www.namrb.org/filesystem.php?id=12
  5. ^ Plovdiv, tourism, property, real estates, Bulgaria, travel agency, hotels, Pictures, maps, tour, restaurant, vacation, holiday, visit, wine, roses, architecture, sea, relaxing, …
  6. ^ http://e-samarkand.narod.ru/News.files/061008.htm(недаступная спасылка)

Літаратура

рэдагаваць
  • Цапенко М. София. Тырново. Пловдив. — М., Искусство, 1972. (Серия «Города и музеи мира»).

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць
  NODES