Плята́н (Platanus) — род кветкавых расьлінаў сямейства плятанавых.

Плятан усходні
Лісьце

Род аб’ядноўвае 7-10 відаў. Пашыраны ў Паўночнай Амэрыцы (ад Мэксікі да Канады) і ў Эўразіі (ад Балканскай паўвыспы і Усходняга Міжземнамор’я да Індакітая). 3 антычнага часу культывуюць плятан усходні, або чынару (Р. orientalis).

Лісталадныя дрэвы вышынёй да 50 м, дыямэтар ствала да 5 м. Жывуць больш за 2 тыс. гадоў. Крона густая, шырокая, ствол прамы, калёнападобны. Кара зеленавата-шэрая. Лісьце буйное, доўгачаранковае, пальчаталопасьцевае. Аднаполыя кветкі дробныя, у зьвіслых галоўчатых суквецьцях. Плод — арэшак.

Драўніна прыгожая, лёгкая, моцная, выкарыстоўваецца як дэкаратыўны мэблевы матэрыял.

  NODES