Полк

вайсковая адзінка

Полк, састар. рэгімэнт, воінская частка, асноўная тактычная і адміністрацыйна-гаспадарчая адзінка ў розных відах узброеных сілаў многіх дзяржаваў. Прызначаны для выкананьня баявых задачаў у складзе вайсковага злучэньня, а таксама самастойна. У залежнасьці ад прыналежнасьці да роду войск (сіл), полк можа весьці агульнавайсковы, марскі або паветраны бой або забясьпечваць ваенныя дзеяньні (напрыклад, полк інжынэрных войскаў, войскаў сувязі і г. д.).

Абазначэньне палка NATO

Полк звычайна складаецца з камандзіраваньня і некалькіх батальёнаў (дывізіёнаў, эскадрыльляў і пад.), падразьдзяленьняў баявога, тэхнічнага і тылавога забесьпячэньня. Ва ўзброеных сілах некаторых дзяржаваў палкі атрымліваюць уласныя нумары і баявыя сьцягі.

Літаратура

рэдагаваць
  • ВЭС-83. С.572.
  NODES
Done 1