Прапага́нда (па-лацінску: propaganda — «да распаўсюджваньня») — загадзя сплянаванае й мэтанакіраванае распаўсюджваньне інфармацыі — фактаў, аргумэнтаў, чутак і іншых зьвестак, у тым ліку заведама ілжывых, для аказаньня ўзьдзеяньня на думку грамадзтва ці іншай мэтавай аўдыторыі. Асноўнымі элемэнтамі працэсу прапаганды зьяўляюцца суб’ект (сацыяльная група, інтарэсы якой выражае прапаганда), зьмест, форма й мэтады, сродкі ці каналы прапаганды (СМІ, сыстэма лекцыйнай прапаганды й іншае), аб’ект (аўдыторыя, якой адрасаваная прапаганда). Прапаганда звычайна паўтараецца й распаўсюджваецца праз розныя сродкі масавай інфармацыі, каб сфармаваць абраны вынік грамадзкай думкі.

Савецкі прапагандысцкі плякат, які ілюстраваў Густава Манэргэйма як ката.

У адрозьненьне ад аб’ектыўнай падачы інфармацыі, прапаганда дае інфармацыю перш за ўсё для ўзьдзеяньня на аўдыторыю. Прапаганда часьцяком дае інфармацыю выбарачна, хоць не да канца сказаная праўда зьяўляецца таксама хлусьнёй, каб заахвоціць да пэўных абагульненьняў, ці выкарыстоўвае эмацыйна зараджаныя паведамленьне, каб справакаваць хутчэй за эмацыйную, чым рацыянальную рэакцыю на прадстаўленую інфармацыю. Жаданым вынікам зьяўляецца зьмяненьне адносінаў да суб’екту ў мэтавай аўдыторыі, каб прасоўваць таемныя палітычныя пляны. Прапаганда можа выкарыстоўвацца як форма палітычнага супрацьстаяньня.

Хоць тэрмін «прапаганда» справядліва набыў ярка нэгатыўную афарбоўку з-за ейнае спалучэньня маніпуляцыяй і шавінізмам. Прапаганда ў сваім першапачатковым значэньні мела нэўтральную афарбоўку й магла быць зьвязана з ужываньнем, якое было ў цэлым мяккім і нявінным, як, скажам, публічныя рэкамэндацыі па ахове здароўя, заахвочваньне грамадзянаў удзельнічаць у выбарах, заахвочваньне людзей паведамляць у праваахоўныя органы аб злачынствах і гэтак далей.

Шырокі спэктар матэрыялаў і сродкаў масавай інфармацыі выкарыстоўваецца для перадачы прапагандысцкіх паведамленьняў, якія зьмяняліся з вынаходхтвамі новых тэхналёгіяў перадачы інфармацыі, уключаючы стварэньне карцінаў, мультфільмаў, плякатаў, брашураў, фільмаў, радыёшоў, тэлешоў і вэб-сайтаў. Зь нядаўніх часоў лічбавая эпоха спарадзіла новыя спосабы распаўсюджваньня прапаганды, напрыклад, за кошт выкарыстаньня ботаў і альгарытмаў для стварэньня вылічальнай прапаганды й распаўсюджваньня фальшывых альбо неаб’ектыўных навінаў з дапамогай сацыяльных мэдыя.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць

  Прапагандасховішча мультымэдыйных матэрыялаў

  NODES
os 1