Прыказка

сталы выраз

Пры́казка — гэта агульнавядомае кароткае выслоўе з павучальным сэнсам. Па форме і функцыі гэты тып ўстойлівай адзінкі аналягічны сказу: ён валодае сэнсавай, структурнай і інтанацыйнай завершанасьцю. Прыклад: Адной рукой і вузла не завяжаш.

Вывучэньнем прыказак з лінгвістычных пазыцыяў займаецца фразэалёгія.

Прыказка — гэта «фальклёрны мікратэкст»[1]: у ім філязофскі зьмест спалучаецца з дасканаласьцю формы, якая адшліфоўвалася даволі часта на працягу стагодзьдзяў. Яе кампанэнты часта зьвязваюцца ўнутранай рыфмай: Сем разоў адмервай, а раз адрэзвай.

Прыказкі свабодна ўключаюцца ў тэкст, бо іх выкарыстаньне не абумоўленае заканамернасьцямі лексыка-граматычнай спалучальнасьці са словамі свабоднага ўжываньня. Нават дыскурсіўная залежнасьць прыказак меншая ў параўнаньні з прымаўкамі.

  1. ^ [Михневич 2002: 94] Михневич А. Е. Идиоматика // Белорусский и другие славянские языки: семантика и прагматика: Материалы Междунар. конференции Вторые Супруновские чтения (28-29 сент. 2001 г., Минск) / В авт. редакции. — Мн.: БГУ, 2002. — С. 89-95.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць
  NODES