Прыквэл (па-ангельску: Prequel) — мастацкі твор, раман, аповесьць альбо фільм, дзея ў якім адбываецца да падзей у асноўным творы. Прыквэл ствараецца празь некаторы час пасьля выхаду арыгіналу. Часта ў прыквэлах тлумачацца падзеі й тэмы, пра якія распавядае асноўная частка. Паводле дадзеных Оксфардзкіх слоўнікаў ангельскай мовы ўпершыню тэрмін «прыквэл» зьяўляецца ў друку ў 1958 року ў артыкуле Энтані Баўчара ў часопісе «Фантастыка й Навука» (па-ангельску: The Magazine of Fantasy & Science Fiction). Аўтар артыкулу яго выкарыстоўвае пры апісаньні рамана «Яны павінны мець зоркі» (па-ангельску: They Shall Have Stars), Джэймза Блэша. У 1970-х і 1980-х тэрмін пачынае ўжывацца паўсюль. Адным з выдатнейшых прыквэлаў сярод фільмаў зьяўляецца новая трылёгія «Зорных войнаў», рэжысэра Джорджа Лукаса.

Глядзіце таксама

рэдагаваць
  NODES