Пэр-Ляшэз

могілкі ў Парыжы

Мо́гілкі Пэр-Ляшэ́з (па-француску: Cimetière du Père-Lachaise; афіцыйна, cimetière de l’Est, «Усходнія могілкі») — найвялікшыя могілкі ў Парыжы, Францыя на (48 гэктар, 118,6 акрах)[1], на ўскрайках гораду ёсьць большыя па памерах могілкі.

Погляд уніз на Пэр-Ляшэз

Пэр-Ляшэз уваходзіць у сьпіс найбольш вядомых у сьвеце могілак. Іх штогод наведваюць некалькі сотняў тысячаў людзей, якіх прывабліваюць магілы выбітных асобаў, што там пахаваныя.

Могілкі месьцяцца ля бульвару дэ Мэнільмантан. Станцыя мэтро Філіп Аўгустэ на лініі 2 знаходзіцца каля галоўнага ўваходу, у той час калі Пэр-Ляшэз, на лініі 3, знаходзіцца за 500 мэтраў ад уваходу.

Паходжаньне

рэдагаваць
 
Складаны малюнак, які месьціць часткі (справа), магілы Пітэра Абэляра

Могілкі бяруць сваю назву ад Франсуа дэ ля Шэз (1624—1709), споведніка Люі XIV. Зямля на ўзгорку, зь якога кароль падчас Фронды назіраў за сутычкай Кона і Турэнам, была выкупленая горадам у 1804 годзе, абмежаваная Аляксандрам-Тэадорам Браніярам, і пазьней павялічана.

 
Калюмбарый месьціць рэшткі пахаваных
 
Манумэнт у гонар Францускіх Брыгаднікаў.

Могілкі былі адкрытыя Напалеонам I у 1804. Могілкі былі забаронены ў межах Парыжу ў 1786, пасьля закрыцьця Могілак нявінных на ўскрайку рынку Ля Хале з нагоды мажлівае пагрозы здароўю (аналягічная пагроза здароўю прывяла да стварэньня парыскіх катакомбаў на поўдні гораду). Стос новых могілак, зьмешчаных па-за межамі сталіцы, замянілі парыскія: Монтмартэ на поўначы, Пэр-Ляшэз на ўсходзе, і могілкі Монтпарнасэ на поўдні. У сэрцы гораду, у цені Эйфэлевай вежы месьцяцца могілкі Пасі.

Падчас адкрыцьця могілак адалёнасьць іх ад гораду не спрыяла масаваму на ім пахаваньню. Але праз пэўны час адміністрацыя вырашыла выпрацаваць новую стратэгію, і зь вялікай помпай зладзіла перанос рэшткаў Ляфантэна і Мальера ў 1804 годзе. Другі спэктакль быў зладжаны ў 1817 і тычыўся пераносу рэшткаў П’ера Абэляра і Элаізы.

Падобная стратэгія прынесла свой плён, і колькасьць жадаючых быць пахаваным у кампаніі знакамітасьцяў хутка павялічвалася. Запісы сьведчаць пра тое, што за колькі гадоў колькасьць сталых абітальнікаў павялічылася з пары тузінаў да 33 000. На сучасны момант на могілках пахавана больш за 1 000 000 целаў, ня ўлічваючы тых, хто запрасіў крэмацыю.

 
Магіла Міколы Абрамчыка

У 2008 годзе на могілках актывістамі суполкі «Беларуская нацыянальная памяць» было знойдзена месца пахаваньня прэзыдэнта БНР Міколы Абрамчыка [2]

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць
  NODES
Done 1
News 1