Піла ІІ
«Піла ІІ» — трылер 2005 году. Гэта працяг фільму «Піла», які выйшаў у 2004 годзе. Рэліз фільму адбыўся 28 кастрычніка 2005 году. У Аўстраліі фільм выйшаў толькі 1 сьнежня 2005 году.
Піла ІІ | |
Saw II | |
Жанр | крывавы жах[d], крымінальны фільм[d] і слэшэр[d] |
---|---|
Рэжысэр | Дэрэн Лін Босман |
Сцэнарыст | |
Прадусар | Грэг Гофман, Орэн Коўлес, Марк Бург |
У ролях | Доні Ўолбэрг, Тобін Бэл, Шоўні Сьміт, Эрык Кнудсэн, Фрэнкі Джы, Глен Пламэр, Эмануэль Воджэр, Бэвэрлі Мітчэл, Тымаці Бёрд, Дына Маер, Лірык Бэнт, Ноам Джэнкінз, Тоні Напо |
Кампазытар | Чарлі Клазье, Мэйнард Джэймз Кінан |
Апэратар | |
Мантаж | Kevin Greutert[d] |
Мастак | David Hackl[d] |
Вытворчасьць | Lions Gate Entertainment |
Распаўсюд | Lionsgate Films[d] і Netflix |
Дата выхаду | 28 кастрычніка 2005 году |
Працягласьць | 88 хв. |
Краіна | ЗША |
Мова | ангельская |
Бюджэт | $4 000 000 |
Прыбытак | 147 700 000 $ |
Папярэдні | Піла |
Наступны | Піла ІІІ |
Старонка на IMDb | |
Афіцыйны сайт |
Дадатковыя зьвесткі
рэдагаваць- Рашэньне аб запуску ў вытворчасьць другой часткі фільму было прынята адразу жа па сканчэньні дэбютнага ўікэнда арыгінальнага фільму. Прэм’ера таксама была прызначаная на Гэлаўін.
- Здымкі фільма доўжыліся 25 дзён.
- Рэжысэр карціны — Дарэн Лін Босман напісаў сцэнар пад назовам «Нявыкрутка» (The Desperate) яшчэ два гады назад, але ніводная студыя не згаджалася даць дабро на пастаноўку паўнамэтражнай карціны на аснове дадзенага скрыпту.
- Пасьля посьпеху першага фільма Дарэну прапанавалі перапрацаваць свой сцэнар з улікам спэцыфікі і атмасфэры «Пілы», а таксама ўзначаліць здымачны працэс. Дарэн з радасьцю пагадзіўся.
- Увесь здымачны працэс праходзіў у адным будынку.
- Па патрабаваньні MPAA стваральнікам фільма прыйшлося адклікаць постэры, якія ўжо паступілі ў кінатэатры, бо на іх былі намаляваныя два адсечаных пальца, што супярэчыць правілам рэклямаваньня фільму.
- У пачатковай сцэне фільма Дарэн Лін Боўсман згуляў Канструктара, калі ён зашывае ключ у вока Майкла.
- У яме са шпрыцамі было каля 120 000 шпрыцаў.
- Сцэну, у якой дэтэктыў Мэцьюз ідзе па холе, для таго каб забраць свайго сына з паліцэйскага ўчастку, здымалі ў касьцюмернай для актораў.
- Шоўні Сьміт была цяжарная падчас здымак фільму, але яна нікому не сказала аб гэтым.
- Большасьць актораў не атрымала апошнія 25 старонак сцэнара. Толькі акторы, якія ўдзельнічаюць у апошняй сцэне, ведалі развязку фільму.
- Чатыры чалавека на працягу чатырох дзён замянялі сапраўдныя іголкі гумовымі для ямы са шпрыцамі.
- Імя Канструктара — Джон Крамэр.
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Афіцыйны сайт (анг.)
- Афіцыйны фан-сайт (анг.)