Рагнарок[1] у скандынаўскай міталёгіі — апошняя бітва паміж багамі і пачварамі, падчас якой загіне існы сьвет.

Паводле вяшчунства, у дзень Рагнароку жахлівы воўк Фэнрыр праглыне сонца, пагрузіўшы сьвет у цемру, а мора выйдзе зь берагоў, калі з глыбінь выплыве сусьветны зьмей Ёрмунганд. Да іх далучыцца і вогнены волат Сурт з палаючым мячом, які выпаліць зямлю, і валадарка замагільнага царства Хель, і падступны бог Локі разам з усімі інеістымі волатамі-ётунамі. Супраць іх выступяць усе асы на чале з Одынам і ўсё эйнхерыі. Одын сыдзецца ў бітве з Фэнрырам і будзе ім забіты, Тор пазмагаецца са зьмеем Ёрмунгандам і заб’е яго, але і сам загіне ад яго яду. Пасьля таго, як волат Сурт спаліць сьвет, ён адродзіцца зноў.

Вяшчунства аб Рагнароку зроблена мёртвай прадказальніцай Вельвай, якую адмыслова для гэтага на час ажывіў Одын.

Глядзіце таксама

рэдагаваць

Крыніцы і заўвагі

рэдагаваць
  1. ^ Старажытнаскандынаўскае Ragnarøkr: ragna — родны склон ад regin — «уладары», «вялікія»; røk — «рок». Так, «Рагнарок» літаральна значыць «уладароў рок», па сэнсе — «рок багоў». Малодшая Эда ўвяла ва ўжытак хібны пераклад «захад» або «зьмярканьне багоў» ад інш.-ісл. røkkr — «заход» (ім. Götterdämmerung — у прыватнасьці, назоў адной з опэраў Рыхарда Вагнэра верагодна можна перакласьці як «Згуба багоў(de)».)

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць

  Рагнароксховішча мультымэдыйных матэрыялаў

  NODES
Done 1