Раджастган

штат Індыі

Раджастга́н (анг. Rajasthan, гіндз. राजस्थान, вымаўл. [raːdʒəsˈt̪ʰaːn], літаральна «зямля раджаў») — штат на захадзе Індыі, найбольшы штат краіны (342 269 км²). Займае 8-е месца ў краіне паводле колькасьці насельніцтва (56,7 млн чалавек, 2001). Адміністрацыйны цэнтар — Джайпур.

Раджастган
анг. Rajasthan,
гіндз. राजस्थान
Агульныя зьвесткі
Краіна Індыя
Статус штат
Адміністрацыйны цэнтар Джайпур
Улучае 33 акругі
Дата ўтварэньня 26 студзеня 1950
Губэрнатар Маргарэт Алва
Галоўны міністар Васундгара Раджэ
Афіцыйныя мовы гіндзі
Насельніцтва (2011)
68 621 012 чал. (8-е месца)
Шчыльнасьць 201 чал./км²
Плошча 342 239 км² (1-е месца)
Месцазнаходжаньне Раджастгану
Раджастган на мапе
Мэдыя-зьвесткі
Часавы пас +5:30
Код ISO 3166-2 IN-RJ
Афіцыйны сайт
   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Афіцыйная мова — гіндзі, аднак большасьць мясцовага насельніцтва размаўляе на раджастгані, адной з моваў дыялектнага кантынуўму г. зв. заходняга гіндзі, якія традыцыйна лічацца дыялектамі гіндзі (або, шырэй, гіндустані). У сваю чаргу, мова раджастгані раздрабняецца на вялікую колькасьць досыць адрозных ідыёмаў, якія таксама могуць разглядацца ў якасьці асобных моваў. Акрамя раджастгані ўжываньне маюць іншыя індаарыйскія мовы суседніх народаў, напрыклад, панджабі.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць
  NODES