Рэдзька

род кветкавых расьлінаў

Рэдзькарод кветкавых расьлінаў сямейства крыжакветных.

Рэдзька
Клясыфікацыя
НадцарстваЭўкарыёты
ЦарстваРасьліны
ПадцарстваЗялёныя расьліны
ГрупаСудзінкавыя расьліны
РазьдзелНасенныя расьліны
ТыпНайвышэйшыя расьліны
АддзелКветкавыя расьліны
КлясаДвухдольныя
ПадклясаСапраўдныя двухдольныя
АтрадКапустакветныя
СямействаКрыжакветныя
Бінамінальная намэнклятура
Raphanus Карл Лінэй
ITIS 23288 ·

Бывае адна-, двух- і зрэдку шматгадовай. Ужываецца сырой. Служыць харчовай, алейнай, меданоснай і кармавой раслінай, але можаць быць і пустазельлем. Налічвае 8 відаў, у тым ліку шматморфны від палявая або дзікая рэдзька. Пашыраная пераважна ў Міжземнамор’і. Да 2-га тысячагодзьдзя да нараджэньня Хрыстова выкарыстоўвалася ў якасьці лекаў. У Беларусі вырошчваецца пасяўная або агародная рэдзька, радыска і звычайная рэдзька. Раянавалі такія гатункі, як Адэская 5, Грайваронская, Зімовая круглая чорная і белая, Майская[1].

Травяністая караняплодная расьліна з расьсечаным лісьцем. Кветкі бываюць белыя, жоўтыя, ружовыя і фіялетавыя. У суквецьці гронка. Плод — стручок. Караняплод зь белай мякацьцю мае форму ад круглай да верацёнападобнай. Яго афарбоўка бывае белай, жоўтай, шэрай, фіялетавай, карычневай і чорнай[1].

У харчаваньні

рэдагаваць

Рэдзька зьмяшчае 1,9 % бялку і 1,6 % цукру, аскарбінавую кісьлю і вітаміны групы Б, каратын, этэрны алей і гліказіды, што надаюць востры смак[1].

Рэдзьку выкарыстоўваюць у прыгатаваньні салатаў. Яе дадаюць у супы і мясныя стравы. Таксама яе запякаюць зь мёдам і спажываюць сырой з чорным хлебам, бо тая спалучае асьвяжальную сакавітасьць і востра-салодкі смак. У даўніну яе выкарыстоўвалі пры атручаньні грыбамі і ад камянёў у нырках. Цяпер яе раюць ужываць узімку і ўвесну пры гіпавітамінозе, бо тая багатая на вітаміны і мінэральныя солі[2].

  1. ^ а б в Рэдзька // Беларуская энцыкляпэдыя ў 18 тамах / гал.рэд. Генадзь Пашкоў. — Менск: Беларуская энцыкляпэдыя імя Петруся Броўкі, 2001. — Т. 13: Праміле — Рэлаксін. — С. 551. — 576 с. — 10 000 ас. — ISBN 985-11-0216-4
  2. ^ Валянціна Мохар. Рэцэпты беларускай кухні // Партал «Слушна», 15 красавіка 2021 г. Праверана 5 жніўня 2023 г.
  NODES