Рэйк’янэс
ісьляндзкі паўвостраў
Рэйк’янэс (па-ісьляндзку: Reykjanesskagi — літаральна: паўвыспа Рэйк’янэс; Reykjanes — «Мыс дымоў») — паўвыспа ў Ісьляндыі. Паўвыспа Рэйк’янэс разьмешчаная ў паўднёва-заходняй частцы Ісьляндыі і ўяўляе сабой тэрыторыю ў форме бота, якая ідзе ў бок Атлянтычнага акіяну, пакрытую гіганцкімі палямі застылай лявы, а таксама дзе-нідзе сьціплай расьліннасьцю. Для Рэйк’янэсу характэрная актыўная магматычныя дзейнасьць, бо праз паўвыспу і далей, праз выспу Ісьляндыю праходзіць лінія Сярэдзіна-Атлянтычнага хрыбта.
Самым буйным возерам паўвыспы зьяўляецца Клейварватн.