Саснагорск (па-расейску: Сосногорск, комі-зыр. Сöснагорт) — горад у Саснагорскім раёне Рэспублікі Комі, Расея. Зьяўляецца адміністрацыйным цэнтрам раёну.

Саснагорск
рас. Сосногорск
Чыгуначная станцыя ў Саснагорску
Чыгуначная станцыя ў Саснагорску
Герб Саснагорску Сьцяг Саснагорску
Дата заснаваньня: 1939
Былая назва: Іжма
Краіна: Расея
Суб’ект фэдэрацыі: Рэспубліка Комі
Муніцыпальны раён: Саснагорск
Плошча:
  • 24,9 км²
Насельніцтва
колькасьць: 27 899 чал. (2010)[1]
этнічны склад: расейцы, комі-зыране
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +7 82149
Паштовы індэкс: 169500–169502
Нумарны знак: 11, 111
Геаграфічныя каардынаты: 63°35′0″ пн. ш. 53°56′0″ у. д. / 63.58333° пн. ш. 53.93333° у. д. / 63.58333; 53.93333Каардынаты: 63°35′0″ пн. ш. 53°56′0″ у. д. / 63.58333° пн. ш. 53.93333° у. д. / 63.58333; 53.93333
Саснагорск на мапе Расеі
Саснагорск
Саснагорск
Саснагорск
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
sosnogorsk.org

Разьмешчаны на левым беразе ракі Іжма. За 15 км на захад — горад Ухта. Знаходзіцца за 345 км ад сталіцы рэспублікі — Сыктыўкару.

Аўтадарогамі зьвязаны з Вуктылам, Траецка-Пячорскам, Ухтой і празь яе з Сыктыўкарам. Праз горад праходзяць лініі Паўночнае чыгункі Расеі. Чыгункай зьвязаны з Ухтой, Варкутой і Мікуньню. Маецца адгалінаваньне ў Траецка-Пячорск.

Гісторыя

рэдагаваць

Гісторыя гораду пачынаецца з 1937 году, калі быў прыняты плян будаўніцтва паўночных чыгунак на тэрыторыі Комі АССР. У 1939 годзе будуецца чыгуначная станцыя Іжма і адпаведны працоўны пасёлак. З 1945 году будуецца пасёлак газавікоў Сасноўка.

У 1955 годзе кіраўніцтва СССР прымае рашэньне аб аб’яднаньні гэтых пасёлкаў у горад Іжма, які праз два гады атрымаў назву Саснагорск.

З 1979 году горад мае ўласны раён. Саснагорскае аддзяленьне Паўночнае чыгункі зьяўляецца манапольным на ўсёй тэрыторыі рэспублікі Комі.

Агульныя зьвесткі

рэдагаваць

Горад знаходзіцца на левым беразе ракі Іжма (басэйн Пячоры). Да сталіцы рэспублікі — 345 км.

Клімат субарктычны. Сярэдняя тэмпэратура студзеня складае прыкладна -15,7 °C, сярэдняя тэмпэратура ў ліпені — 15,6 °C. Сярэднегадавая тэмпэратура паветра — -1,5 °C.

Аснову прамысловасьці гораду складаюць Саснагорскае аддзяленьне Паўночнае чыгункі, ТАА «Газпромпереработка» і мясцовая ЦЭЦ.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць

  Саснагорсксховішча мультымэдыйных матэрыялаў

  NODES