Се́лы (Село́ны) — усходнебалцкае племя, што ў ХІІІ стагодзьдзі жыло на левым беразе Заходняй Дзьвіны, на поўдні сучаснай Латвіі і часткова паўночным усходе Летувы. Колішнім племянным цэнтрам селаў лічыцца гарадзішча Селпілс (існуе з 6 ст.) на беразе Заходняй Дзьвіны. Селы вялі барацьбу супраць нямецкай агрэсіі, але ў 1208 трапілі пад уладу Лівонскага ордэна.

У 2021 годзе ў Латвіі прыняты закон, згодна зь якім вылучаецца пяты гістарычны рэгіён у складзе Латвіі — Сэлія (апроч Латгалэ, Зэмгалэ, Курзэмэ й Відзэмэ).

Назва селаў найімаверней гідранімічнага паходжаньня, ад назвы краю *Sėlia (Се́ля, Се́лія), якая ад не захаванай да сёньня рачной назвы тыпу балцк. *Sēla.

Ад кораня *sel- / sal-, ад якога таксама латвійскія гідронімы тыпу Sēlīte, Salaca, Salate, Saliene, Sal-upe, літоўскія Sėliupis, Sal-upis, Sala, Salantas, таксама балцкія гідронімы на Павоччы тыпу Села, Селна, Сельна, Сэлена, Салона[1].

Зьвязана зь летувіскім salti «памалу цячы, разьлівацца», прускім salus «дажджавы ручай». Назва ракі Села значыла «Плыткая (рака)».

Адзіны тапонім, зьвязаны зь селамі, на тэрыторыі сучаснай Беларусі — Селігоры (< Сълигора < Sēligalā «Селіголь; край селаў»[2]).

Назвы многіх рэгіёнаў, утвораныя ад назваў балцкіх плямёнаў, зьвязаныя менавіта з гідронімамі, якія найчасьцей таксама не захаваліся й не ідэнтыфікуюцца. Назвы Галінда, Натангія (прускія землі), Яцьвязь, Судовія (зямля роднасных яцьвягам судоваў)[3], Нальша, Латыголь[4], імаверна й Літва, а таксама назва дагістарычных нэўраў, зьвязваюцца з гідронімамі з асновамі Gal-ind-, Nat-ang-, Jat-(а)v-, Sūd-(а)v-, Nal-š-, Lat-, Liet-(u)v-[5], Nau-r-[6]. Мяркуецца, што на адпаведных рэчках маглі знаходзіцца сакральна-рэлігійныя цэнтры пэўнага рэгіёну (племэні).

Гідронімы «сялонскага» паходжаньня

рэдагаваць

У падзьвінскім рэгіёне, які прымыкае адначасова да Латвіі і Літвы, назоўная спадчына селаў — назвы азёраў Вісяты, Золва, Опса.

Гэтыя назвы аднаўляюцца як *Veisintas, *Zalva[7], *Apsa. Іх літоўскія адпаведнікі — водныя назвы Viešintas, Žalvė, Apša («Цякучае», «Зеленаватае», «Асінавае»), без уласьцівага мове селаў пераходу ž > z і š > s.

Недалёка ад іх, на тэрыторыі Літвы, уздоўж літоўска-латвійскай мяжы — азёры, назвы якіх таксама вызначаюцца як сялонскія: Zarasas, Vazajis, Zalvas, Zalvė[8].

Далей на ўсходзе вядомыя некалькі балцкіх гідронімаў «сялонскага» тыпу:

  1. ^ Топоров В. Н. Еще раз о неврах и селах в общебалтийском этноязыковом контексте (народ, земля, язык, имя). Из истории и.-евр. *neur-: *-nour- и *sel- (неумирающая память об одном балтийском племени) // Балто-славянские исследования. XVII. Москва, 2006. С. 479—482.
  2. ^ K. Būga. Rinktiniai raštai. T. 3. Vilnius, 1961. C. 539.
  3. ^ V. Mažiulis. Prūsų kalbos etimologijos žodynas. Vilnius, 2013. C. 207—208, 296—289, 649, 890.
  4. ^ K. Karulis. Latviešu etimoloģijas vārdnīca. Rīga, 2001. C. 504—507.
  5. ^ Vanagas A. Lietuvių hidronimų etimologinis žodynas. — Vilnius: Mokslas, 1981. — С. 105, 137, 182, 185, 221—232, 295, 319.
  6. ^ Топоров В. Н. Еще раз о неврах и селах в общебалтийском этноязыковом контексте (народ, земля, язык, имя). Из истории и.-евр. *neur-: *-nour- и *sel- (неумирающая память об одном балтийском племени) // Балто-славянские исследования. XVII. Москва, 2006. С. 453—462.
  7. ^ K. Būga. Rinktiniai raštai. T. 3. Vilnius, 1961. C. 546, 549.
  8. ^ A. Vanagas. Lietuvių hidronimų etimologinis žodynas. Vilnius, 1980. С. 368, 392, 393.
  9. ^ В.Н. Топоров. Древняя Москва в балтийской перспективе // Балто-славянские исследования. 1981. Москва, 1982. С. 6.
  10. ^ В.Н. Топоров. Балтийский элемент в гидронимии Поочья. III // Балто-славянские исследования. 1988-1996. Москва, 1998. С. 301.

Літаратура

рэдагаваць
  • Moora, H. Pirmatnējā kopienas iekārta un agrā feodālā sabiedrība Latvijas PSR teritorijā. — Rīga, 1952.
  • Генрих Латвийский. Хроника Ливонии. — 2-е издание. — М. — Л., 1938.
  • История Латвийской ССР. Том 1. — Рига, 1952.
  • Селы // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т.. — Мн.: 2002 Т. 14: Рэле — Слаявіна. — С. 308.
  NODES