Сланечнік
Слане́чнік (Helianthus) — род расьлінаў сямейства Астравых, зьяўляецца адным з шматлікіх у гэтым сямействе. Налічваецца каля 70 відаў, род паходзіць з Паўночнай Амэрыкі.
Сланечнік | |
Клясыфікацыя | |
---|---|
Царства | Расьліны |
Аддзел | Пакрытанасенныя |
Кляса | Двухдольныя |
Атрад | Астракветныя |
Сямейства | Астравыя |
Род | Сланечнік |
Бінамінальная намэнклятура | |
Helianthus | |
Звычайна, у залежнасьці ад віда, вырастае высатою ў 50-390 см і нават болей. Мае грубае і валасістае сьцябло, якое ў канцы мае разгалінаваньне (сустракаецца звычайна ў дзікіх відаў). Лісьце расьце сэмітрычна, калючае, яйцападобнай, або ў выглядзе сэрца, формы. На канцы сьцябла знаходзіцца кветка, якая ўвесь час накіравана сваім тварам да сонца, такім чынам сланечнік кіруе за сонцам з усходу на захад.
Ужываецца ў харчовай прамысловасьці, а таксама хімічнай. У Амэрыцы і Эўропе сланечнік вельмі часта трапляеццца, як дэкаратыўная расьліна.
Глядзіце таксама
рэдагавацьГэта — накід артыкула па біялёгіі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |