Столь
Столь — верхняе гарызантальнае перакрыцьцё памяшканьня.
Традыцыйнае дойлідзтва
рэдагавацьУ традыцыйным дойлідзтве таксама называлася столя, сталяваньне, суфіт, пацёс ці пакот.
Былі распаўсюджаны два віды драўлянай столі:
- Скляпеністая. Рабілася зь бярвеньняў, пазьней з дошак у форме трапэцыі ці пяцівугольніка. Амаль цалкам выціснутая да канца ХІХ ст.
- Гарызантальная. Падтрымлівалася адна падоўжаная бэлька-трам ці некалькі папярочных бэлек.
- Камбінаваная. У канцы ХІХ ст. мела распаўсюджаньне таксама камбінаваная столь, пераходны тып ад скляпеністай да гарызантальнай столі.
Літаратура
рэдагаваць- Сабаленка, Э. Р., Гуркоў, У. С., Іваноў, У. М., Супрун, Дз. Д. Беларускае народнае жыллё. Мн., 1973