Сулейман І Пышны (па-турэцку: I. Süleyman; 27 красавіка 1494, Трабзон, Асманская імпэрыя — 6 верасьня 1566, Сыгетвар, Асманская імпэрыя) — асманскі султан з 1520 году да сваёй сьмерці ў 1566 годзе. Вядомы на Захадзе як Сулейман Цудоўны[3], і на Ўсходзе, так як «Заканадавец», з-за ягонай поўнай рэканструкцыі асманскай прававой сыстэмы. Сулейман стаў адным з самых выбітным кіраўнікоў XVI стагодзьдзя ў Эўропе, зьяўляючыся кіраўніком вайсковым, палітычным і эканамічным кіраўніком Асманскай імпэрыі. У часы яго панаваньня Асманская імпэрыя дасягнула піка сваёй магутнасьці. Сулейман асабіста ўзначалваў сваё войска падчас заваёваў хрысьціянскіх крэпасьцяў, як то Бялград, Родас, таксама прымаў удзел у няўдалай аблогі Вены ў 1529 годзе. Сулейман здолеў захапіць большую частку Блізкага Ўсходу у вайне супраць Сэфэвідаў, а таксама вялікія тэрыторыі Паўночнай Афрыцы на захад да Альжыра. У час ягонага панаваньня асманскі флёт дамінаваў ў моры ад Міжземнага мора да Чырвонага мора й Пэрсыдзкай затокі[4].

Сулейман I Пышны
سلطان سليمان اول
Выява Сулеймана каля 1530 году
Асманскі султан
30 верасьня 1520 — 6 верасьня 1566
Каранацыя 30 верасьня 1520
Папярэднік Сэлім I
Наступнік Сэлім II
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 6 лістапада 1494, Трабзон, Асманская імпэрыя
Памёр 6 верасьня 1566, Сыгетвар, Асманская імпэрыя
Пахаваны Сулейманіе, Стамбул
Жонкі Фюланэ, Гюльфэм, Махідэвран, Раксалана
Бацька Сэлім I
Маці Айшэ Султан Хафса
Подпіс

Зьяўляючыся на чале пашырэньня імпэрыі Сулейман асабіста распачынаў заканадаўчыя зьмены, якія тычыліся грамадзтва, адукацыі, падаткаабкладаньня й крымінальнага права. Ягонае кананічнае права ўсталявала форму імпэрыі на працягу стагодзьдзяў пасьля ягонай сьмерці. Мала таго, Сулейман быў выбітным паэтам і вялікім апекуном культуры, што сталася пачаткам залатога стагодзьдзя мастацтва ў Асманскай імпэрыі, ейнаму літаратурнага й архітэктурнага разьвіцьця[5]. Паводле дадзеных Сулейман валодаў пяцьцю мовамі, як то турэцкай, арабскай, чагатайскай (дыялект цюрскай мовы зьвязанай з уйгурскай мовай), фарсі й сэрбскай.

Насуперак асманскім традыцыям Сулейман ажаніўся на дзяўчыне са свайго гарэму, Раксаланай, якая зрабіла на яго велізарны ўплыў. Іхны сын Сэлім II, атрымаўшы ўладу пасьля сьмерці Сулейман панаваў імпэрыяй 46 гадоў. Тытулы Сулеймана — султан султанаў, Цень Бога на Зямлі, Цэзар усіх земляў Рыму (пасьля ўзяцьця Канстантынопаля, Асманскія султаны ўзялі сабе тытул «рымскага імпэратара»).

Біяграфія

рэдагаваць

Раньнія гады

рэдагаваць

Сулейман I нарадзіўся ў 1494 годзе ў Трабзоне у сям’і малодшага сына султана Баязіда IIСэліма I і Айшы Султан, дачкі крымскага хана Мэнглі I Гірэя[6]. Да 1512 году Сулейман быў бэглербэгам у Кафе[7]. У 1520 годзе султан Сэлім I сканаў. На момант сьмерці бацькі Сулейман быў намесьнікам у Магнэзіі[8]. Ён узначаліў асманскую дзяржаву ва ўзросьце 26 гадоў. Кардынал Ўолсі сказаў пра яго амбасадару Вэнэцыі пры двары караля Гэнрыха VIII:

«Гэтаму султану Сулейману 26 гадоў, ён пазбаўлены й здаровага сэнсу; варта асьцерагацца, што ён будзе дзейнічаць гэтак жа, як ягоны бацька[9]».

Сваё панаваньне Сулейман I пачаў з таго, што адпусьціў на волю некалькі сотняў эгіпецкіх палонных з шляхетных сем’яў, якія ўтрымліваліся Сэлімам у ланцугах[10]. Эўрапейцы радаваліся ягонаму ўзыходжаньню, але яны не ўлічылі, што хоць Сулейман ня быў так ж крыважэрны, як Сэлім I, ён ня менш за бацьку любіў заваёвы. Першапачаткова ён сябраваў з вэнэцыянцамі, і Вэнэцыя бяз страху глядзела на ягоныя падрыхтоўкі да войнаў з Вугоршчынай і Радосам.

Сулейман I падаслаў да караля Вугоршчыны й Чэхіі Лаяша II амбасадара з патрабаваньнем даніны. Кароль быў малады й бясьсільны супраць уласных баронаў, якія ганарыста адкінулі перамовы з туркамі й кінулі ў цямніцу амбасадара, а па іншых зьвестках — забілі, што стала фармальнай падставай для султана да вайны[11].

Спадчына

рэдагаваць
 
Магільня Сулеймана ля мячэту Сулейманіе.

Фармаваньне культа Сулеймана пачалося яшчэ да ягонай сьмерці. Цягам усяго ягонага панаваньня ствараліся літаратурныя творы, у якіх усхваляўся Сулейман і ствараўся ягоны вобраз як ідэальнага кіраўніка, у першую чаргу канцлерам імпэрыі Джэлалзадэ Мустафой[12]. Пазьнейшыя асманскія пісьменьнікі ўжывалі гэты вобраз у асаблівым блізкаўсходнім літаратурнім жанры насыхат, які заклікаў султанаў адпавядаць мадэлі кіраваньня Сулеймана і падтрымліваць інстытуты імпэрыі ў іхняй форме XVI стагодзьдзя. Такія аўтары выступалі супраць палітычнай і інстытуцыйнай трансфармацыі імпэрыі пасьля сярэдзіны XVI стагодзьдзя і выкрывалі адхіленьні ад нормы, якія існавалі пры Сулеймане, як сьведчаньне заняпаду імпэрыі[13]. Заходнія гісторыкі, не прызнаючы, што гэтыя «пісьменьнікі заняпаду» працавалі ва ўсталяваным літаратурным жанры і часта мелі глыбока асабістыя прычыны крытыкаваць імпэрыю, доўгі час прымалі іхныя сьцьвярджэнні і ў выніку прынялі ідэю, што імпэрыя ўступіла ў пэрыяд заняпаду па сьмерці Сулеймана. З 1980-х гадоў гэтае меркаваньне было перагледжанае, і сучасныя навукоўцы рашуча адпрэчваюць ідэю заняпаду, называючы яе «непраўдзівым мітам»[14].

 
Тэрыторыя Асманскай імпэрыі на час сьмерці султана ў 1566 годзе.

Заваёвы Сулеймана паставілі пад кантроль імпэрыі буйныя мусульманскія гарады, як то Багдад, многія балканскія правінцыі, бо межы імпэрыі дасягалі сучасных Харватыі і Вугоршчыны, і большую частку Паўночнай Афрыкі. Ягоная экспансія ў Эўропу надала туркам-асманам прысутнасьць у эўрапейскім балянсе сілаў. Сапраўды, меркаваная загроза з боку Асманскай імпэрыі падчас караляваньня Сулеймана была такой, што аўстрыйскі амбасадар Аж’е Гісьлен дэ Бюсбэк папярэджваў аб непазбежным заваяваньні Эўропы[15]. Аднак, спадчына Сулеймана не базавалася толькі ў вайсковай сфэры. Францускі падарожнік Жан дэ Тэвэно стагодзьдзем пазьней сьведчыў аб «моцнай сельскагаспадарчай базе краіны, дабрабыце сялянаў, багацьці прадуктамі харчаваньня і добрай працы ўраду Сулеймана»[16].

Нават праз 30 гадоў па сьмерці султана ангельскі драматург Ўільям Шэксьпір уключыў султана Салімана як вайсковага вундэркінда ў «Вэнэцыянскім купцы», дзе прынц Марока хваліцца сваёй доблесьцю, кажучы, што ён перамог Сулеймана ў трох бітвах[17][18]. Дзякуючы заступніцтву, Сулейман таксама ачоліў залаты век асманскага мастацтва, то бок у ягоны час меліся велізарныя дасягненьні ў галіне архітэктуры, літаратуры, мастацтва, тэалёгіі і філязофіі[5][19]. Сёньня сам Стамбул ды іншыя былыя асманскія правінцыі па-ранейшаму ўпрыгожаныя архітэктурнымі творамі Мімара Сынана. Адзін зь іх, мячэт Сулейманіе, які ёсьць месцам апошняга спачыну Сулеймана, то бок ён пахаваны ў купальным маўзалеі, прыбудаваным да мячэту.

Тым ня менш, ацэнкі праўленьня Сулеймана часта не ўлічваюць таго, што адміністрацыйныя, культурныя і вайсковыя дасягненьні гэтай эпохі імпэрыі былі вынікам працы ня толькі Сулеймана, але і многіх іншых таленавітых асобаў, якія служылі султану, як то вялікія візыры Ібрагім-паша і Рустэм-паша, вялікі муфтый Эбусуўд Эфэндзі, які згуляў вырашальную ролю ў прававой рэформе краіны, а таксама канцлер і летапісец Джэлалзадэ Мустафа, які быў важкай фігурай у бюракратычным апараце.

  1. ^ а б Find a Grave (анг.) — 1996.
  2. ^ а б Union List of Artist Names (анг.) — 2017.
  3. ^ Merriman, Roger Bigelow (1944). «Suleiman the Magnificent, 1520–1566». Cambridge, Massachusetts: Harvard University Press. ISBN 1-4067-7272-0. OCLC 784228.
  4. ^ Mansel, Phillip (1998). «Constantinople: City of the World’s Desire, 1453–1924». New York: St. Martin’s Griffin. — С. 61. — ISBN 978-0-312-18708-8.
  5. ^ а б Atıl, Esin (July/August 1987). «The Golden Age of Ottoman Art». Saudi Aramco World (Houston, Texas: Aramco Services Co) 38 (4): 24—33. — ISSN 1530-5821.
  6. ^ M. Th Houtsma. «First encyclopaedia of Islam: 1913-1936». — BRILL, 1993. — С. 522. — ISBN 90-04-09796-1, ISBN9789004097964
  7. ^ Екатерина Николаевна Кушева. «Народы Северного Кавказа и их связи с Россией: вторая половина XVI - 30-е годы XVII века». — Изд-во Академии наук СССР, 1963. — С. 201.
  8. ^ Сулейман, султан. Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.). — СПб., 1890—1907.
  9. ^ Кинросс Лорд. «Расцвет и упадок Османской империи». — М.: КРОН-ПРЕСС, 1999. — С. 214. — ISBN 5-232-00732-7
  10. ^ Турция. Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.). — СПб., 1890—1907.
  11. ^ Турецкие войны .Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.). — СПб., 1890—1907.
  12. ^ Şahin, Kaya (2013). «Empire and Power in the Reign of Süleyman: Narrating the Sixteenth-Century Ottoman World». Cambridge: Cambridge University Press. — С. 4—5, 250.
  13. ^ Howard, Douglas (1988). «Ottoman Historiography and the Literature of 'Decline' of the Sixteenth and Seventeenth Centuries»]. Journal of Asian History. 22. — С. 54—55, 64.
  14. ^ Hathaway, Jane (2008). «The Arab Lands under Ottoman Rule, 1516–1800». Pearson Education Ltd. — С. 8.
  15. ^ Lewis, Bernard (2002). «What Went Wrong?: Western Impact and Middle Eastern Response». London: Phoenix. — С. 10. — ISBN 978-0-7538-1675-2.
  16. ^ Ahmed, Syed Z (2001). «The Zenith of an Empire: The Glory of the Suleiman the Magnificent and the Law Giver». A.E.R. Publications. — С. 147. — ISBN 978-0-9715873-0-4.
  17. ^ «The Merchant of Venice: Act 2, Scene 1, Page 2». No Fear Shakespeare. SparkNotes.
  18. ^ «Shakespeare’s Merchant: St Antony and Sultan Suleiman». Scribd.
  19. ^ Russell, John (26.01.2007). «The Age of Sultan Suleyman». The New York Times.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць
  NODES
Note 1
os 1