Сьера-Леонэ
Сьера-Леонэ (па-ангельску: Sierra Leone) — краіна ў Заходняй Афрыцы, мае выхад да Атлянтычнага акіяна. Мяжуе з Гвінэяй (652 км) і Лібэрыяй (306 км).
Сьера-Леонэ Republic of Sierra Leone | |||||
| |||||
Нацыянальны дэвіз: «Unity, Freedom, Justice» («Адзінства, свабода, справядлівасьць») | |||||
Дзяржаўны гімн: ««High We Exalt Thee, Realm of the Free»» | |||||
Афіцыйная мова | ангельская | ||||
Сталіца | Фрытаўн | ||||
Найбуйнейшы горад | Фрытаўн | ||||
Форма кіраваньня | канстытуцыйная рэспубліка Эрнэст Баі Карома Альхаджы Самуэль Сэм-Сумана | ||||
Плошча • агульная • адсотак вады |
119-е месца ў сьвеце 71 740 км² 1,1 | ||||
Насельніцтва • агульнае (2009) • шчыльнасьць |
103-е месца ў сьвеце 6 440 053 79,4/км² | ||||
СУП • агульны (2008) • на душу насельніцтва |
151 месца ў сьвеце $4,268 млрд $725 | ||||
Валюта | Леонэ (SLL) | ||||
Часавы пас | GMT (UTC+0) | ||||
Незалежнасьць — ад Вялікабрытаніі |
27 красавіка 1961 | ||||
Дамэн верхняга ўзроўню | .sl | ||||
Тэлефонны код | +232 | ||||
Гісторыя
рэдагаваць- ХV стагодзьдзе — партугальцы заснавалі на тэрыторыі Сьера-Леонэ першыя факторыі.
- 1787 год — заснаваньне Фрытаўну вызваленымі рабамі.
- 1808 год — узьбярэжныя раёны Сьера-Леонэ сталі брытанскай калёніяй.
- 1961 год — Сьера-Леонэ атрымала незалежнасьць, да ўлады прыйшла Народная партыя.
- 1967 год — зьдзейсьнены пераварот, мэтай якога было спыненьне выбараў, у выніку якіх да ўлады мог прыйсьці Ўсенародны кангрэс.
- 1968—1971 — адбылося некалькі пераваротаў і путчаў, вынікам якіх стаў прыход да ўлады Ўсенароднага кангрэсу, які ў 1970—1980-я гады быў кіруючай партыяй, а з 1977 да 1989 — адзінай дазволенай.
- 1991—2002 — грамадзянская этнічная вайна, распачатая Аб’яднаным рэвалюцыйным фронтам, пры падтрымцы Лібэрыі. Вызначыліся супярэчнасьці паміж мусульманскай і хрысьціянскай абшчынамі.
- 1996 — прэзыдэнцкія выбары, якія выйграў Ахмат Каба.
- 1997 — пераварот, у выніку якога да ўлады прыйшоў маёр Джоні Пол Карома.
- 1998 — вайсковая інтэрвэнцыя міжнародных вайсковых сілаў на чале зь Нігерыяй, якія падтрымлівалі зьвергнутага прэзыдэнта Кабы.
- 1999 — паўстанцы з Аб’яднанага рэвалюцыйнага фронту штурмуюць сталіцу. Мірныя перамовы прывялі да вяртаньня прэзыдэнта Кабы, прадстаўнікі паўстанцаў увайшлі ва ўрад, іх лідэр Фодэ Санко стаў віцэ-прэзыдэнтам.
У 2007 годзе віцэ-прэзыдэнтам стаў Альхаджы Самуэль Сэм-Сумана[1].
Палітыка
рэдагавацьСьера-Леонэ — гэта рэспубліка з шматпартыйнай палітычнай сыстэмай, выканаўчая ўлада належыць прэзыдэнту, які выбіраецца на пяцігадовы тэрмін. Ён назначае Кабінэт міністраў. Аднапалатны парлямэнт складаецца з 124 дэпутатаў. 112 зь іх выбіраюцца разам з прэзыдэнтам, астатнія — гэта самыя выбітныя прадстаўнікі грамадзтва.
Адміністрацыйны падзел
рэдагавацьСьера-Леонэ дзеліцца на 3 правінцыі і Заходнюю вобласьць (сталічную), якія ў сваю чаргу дзеляцца на 15 акругаў:
№ | Правінцыя |
па-ангельску |
Насельніцтва (2004), тыс. чал. |
Плошча, тыс. км² |
Шчыльнасьць, чал./км² |
Колькасьць акругаў |
Цэнтар |
---|---|---|---|---|---|---|---|
1 | Заходняя вобласьць | Western Area | 950,9 | 0,56 | 1698 | 2 | Фрытаўн |
2 | Усходняя правінцыя | Eastern Province | 1187,5 | 15,6 | 76 | 3 | Кенема |
3 | Паўночная правінцыя | Northern Province | 1718,2 | 35,9 | 48 | 5 | Макені |
4 | Паўднёвая правінцыя | Southern Province | 1106,6 | 19,7 | 56 | 5 | Бо |
Геаграфія
рэдагавацьЗа выключэньнем сталіцы, тэрыторыя краіны прадстаўляе сабой багнавую нізіну, на якой растуць мангравыя зарасьлі, і саванная расьліннасьць з баабабамі. Далей ад узьбярэжжа пачынаюцца пласкагор’е (да 300 м), пакрытае лясамі, ва ўсходняй частцы краіны горы дасягаюць вышыні 1948 м (гара Лома Манса).
Клімат — экватарыяльны, вільготны. Дажджавая пара цягнецца з траўня да кастрычніка. Ападкі складаюць 3400 мм за год.
Тэмпэратура складае ад +21° С да +31° С.
Эканоміка
рэдагавацьСьера-Леонэ адна з самых бедных краінаў у сьвеце. Гаспадарка амаль цалкам заснаваная на здабычы дыямэнтаў. Існуюць запасы і іншым карысных выкапняў: тытану, баксытаў.
65% насельніцтва занятыя ў сельскай гаспадарцы, але ўзровень гаспаданьня застаецца вельмі нізкім.
Бюджэт краіны ў значнай частцы складаецца зь міжнароднай дапамогі.
Дэмаграфія
рэдагавацьУ Сьера-Леонэ жыве 20 плямёнаў, якія складаюць 90% насельніцтва. Самыя вялікія зь іх гэта тэмнэ на поўначы і мэндэ ў цэнтры і на поўдні краіны. Астатняе насельніцтва складаецца з крэолаў, азіятаў і патомкаў ангельскіх калянізатараў.
Ангельская мова зьяўляецца дзяржаўнай, але ёй валодае адукаваная меншасьць, асноўная частка насельніцтва ўжывае мясцовыя мовы.
Асноўнай рэлігіяй зьяўляецца іслам (60%), 30% мясцовыя веры, 10% — хрысьціяне.
Сярэдняя працягласьць жыцьця складае 37 гадоў.
Культура
рэдагавацьСучасная сыстэма адукацыі ў Сьера-Леонэ вядзе паходжаньне ад першых ангельскіх паселішчаў у гэтых раёнаў XVIII — пачатку XIX стагодзьдзяў. Для падрыхтоўкі настаўнікаў і сьвятароў зь ліку афрыканцаў у 1827 годзе было адчынена першая вышэйшая навучальная ўстанова — каледж Фуа-Бэй. Да канца Першай сусьветнай вайны ўсе навучальныя ўстановы разьмяшчаліся на ўзьбярэжжы. Да Другой сусьветнай вайны сыстэма адукацыі пранікла ва ўнутраныя раёны краіны.
У 1991 годзе ў Сьера-Леонэ было каля 2000 пачатковых школаў (414 тыс. навучэнцаў), 227 сярэдніх школаў (116 тыс. навучэнцаў).
Ва ўнівэрсытэце Сьера-Леонэ, заснаваным на базе каледжу Фуа-Бэй і ўнівэрсытэцкага каледжу Нджала, вывучаліся 2,3 тыс. студэнтаў. Акрамя таго ў краіне існавалі 16 пэдагагічных і тэхнічных каледжаў.
Пасьля грамадзянскай вайны шмат навучальных установаў было зруйнавана.