Сэкс ці любошчы[1] (лац. sexus — «пол») — дзейнасьць чалавека або іншай жывой істоты з мэтай атрымаць сукупнасьць псыхічных і фізыялягічных рэакцыяў, перажываньняў і ўчынкаў, зьвязаных з выяўленьнем і задавальненьнем палавой цягі або жаданьня працягнуць род. Упершыню значэньне слова «сэкс» у сэнсе каітус зарэгістравана ў 1929 годзе.

Сэкс можа быць сродкам:

  • размнажэньня;
  • выяўленьня каханьня;
  • зносінаў, усталяваньня інтымнай блізкасьці паміж партнэрамі;
  • атрыманьня задавальненьня (аргазм);
  • паляпшэньня фізычнага і эмацыйнага стану;
  • рэлігійнай або містычнай практыкі;
  • атрыманьня прыбытку (прастытуцыя).

У шэрагу выпадкаў сэкс можа быць змушаным (згвалтаваньне), а таксама зьяўляцца спосабам перадачы вэнэрычных хваробаў.

У любым грамадзтве сэкс і выяўленьні сэксуальных паводзінаў людзей зьяўляецца прадметам сацыяльных, ідэалягічных і крымінальных абмежаваньняў. Як правіла, чым аўтарытарней грамадзтва, тым гэтыя абмежаваньні мацней. Напрыклад, у СССР і нацысцкай Нямеччыне мужчынская гомасэксуальнасьць была крымінальным злачынствам. Таксама, у шматлікіх краінах (як ісламскіх, так і хрысьціянскіх) шлюбная нявернасьць таксама прызнаецца злачынствам, за якое можа быць прызначаная альбо матэрыяльная, альбо крымінальная адказнасьць, да сьмяротнага пакараньня.

Упершыню падрабязнае апісаньне як сэксуальных пазыцыяў, так і мастацтва каханьня зьявілася, відаць, у Індыі — «Кама Сутра» і «Ананга Рангу». У XX ст. было выпушчана шэраг папулярных кніг, прысьвечаных тэхніцы сэксу.

Беларусь

рэдагаваць

Сярэдні ўзрост пачатку плоцевых зносінаў у Беларусі складае 14 гадоў[2]. Больш за палову зачацьцяў у няпоўнагадовых адбываецца ў нецьвярозым стане[3].

Глядзіце таксама

рэдагаваць
  NODES
os 1