Та́ртар (стар.-грэч.: Τάρταρος) — у старажытнагрэцкай міталёгіі[1] — найглыбейшая бездань, а таксама яе чароўная пэрсаніфікацыя, якая знаходзіцца пад Аідам, куды пасьля тытанамахіі Зэўс зрынуў Кронаса й тытанаў, і дзе іх пільнавалі сторукія волаты Гекатанхейры, дзеці Ўрана. Там жа былі заменчаны старэйшыя цыклёпы[2]. Адзінымі, хто мог выйсьці адтуль, былі Нікта й яе нашчадкі.

Гэта цёмная бездань, якая настолькі ж аддалена ад паверхні зямлі, наколькі ад зямлі неба: па словах Гесыёда, меднае кавадла ляцела б ад паверхні зямлі да Тартара на працягу 9 дзён. Тартар быў акружаны патройным пластом цемры й жалезнаю сьцяной з жалезнымі варотамі, узьведзенымі Пасэйдонам.

Паводле Гесыёда, узьнік усьлед за Хаосам і Геяй[3]. Паводле Эпіменіда, народжаны ад Аэра й Нікты[4]. Паводле іншых аўтараў, як пэрсаніфікацыя гэтай бездані, Тартар быў сынам Этэру й Геі.

У наступнай традыцыі

рэдагаваць

У пазьнейшыя часы значэньне Тартара зьмянілася: пад ім сталі мець на ўвазе ніжнія прасторы ў царстве грэшнікаў.

У сярэднявечча тартарам сталі зваць найбольш закінутыя й аддаленыя куткі зямлі.

Таксама ў «Цэнтурыях» Настрадамуса Тартар згадваецца як прапашчае месца, якому мае быць перажыць небывалы росквіт.

У наш час можна пачуць выраз «праваліцца ў тартары», што азначае тое ж, што й «праваліцца пад зямлю», гэта значыць «зьнікнуць», «перастаць існаваць».

  1. ^ Мифы народов мира. М., 1991-92. В 2 т. Т.2. С.495; Гл. Нон. Дзеянні Дыяніса XVI 299.
  2. ^ Псеўда-Апаладор. Міфалагічная бібліятэка I 1, 2 далей
  3. ^ Гесіёд. Тэагонія 119
  4. ^ Эпіменід, фр.4 Якобі
  NODES