Тачы
Та́чы (па-японску: 太刀, たち — «вялікі меч»[1]) — доўгі, вялікі, двухручны японскі меч. Таксама — агульная назва ўсіх разнавідаў доўгіх і вялікіх японскіх мячоў, што супрацьпастаўляліся больш кароткім і меншым мячам тыпу катана[2].
Апісаньне
рэдагавацьДаўжыня ляза — больш 60,6 см (понад 2 шаку)[1]. Насіўся на поясе на падвесках, раўналежна зямлі, лязом (выгінам) уніз[1] у супрацьлегласць катане, якую насілі за поясам, лязом (выгінам) угору[1]. Да Х стагодзьдзя быў прамым двухбаковавострым мячом, пасьля стаў выгнутым аднабаковым. Дзяліўся на цырыманіяльныя й баявыя падвіды. Першыя мелі вытанчана аздобленыя дзяржальні ды похвы, з накладнымі стужкамі, інкрустацыямі ці малюнкамі. У залежнасьці ад мэталу ўпрыгожваньняў, адрозьнівалі залатыя, срэбраныя, вароневыя (сталёвыя) тачы[1]. З ХІІІ стагодзьдзя дзяржальні й похвы пакрываліся, як правіла, каляроваю шнуроўкаю ці скураю жывёлін[1]. Насіўся імпэратарам, чальцамі імпэратарскага дому, прыдворнымі арыстакратамі (куґэ), заможнымі самураямі ўзроўню маґнатаў ці старшынаў[1]. Часта выкарыстоўваўся ў пары з малым мячом вакідзасі, або кароткім мячом танто.
«Дайкатана»
рэдагавацьІншую назву гэтае зброі — дайто (па-японску: 大刀 , літаральна. «вялікі меч») — у заходніх крыніцах калісьці памылкова чытаюць як «дайкатана». Няслушнасьць адбываецца з-за няведаньня аб розьніцы паміж оным і куным чытаньнем іероґліфаў у японскай мове; кунае чытаньне іероґліфа 刀 — «катана», а онае чытаньне — «то:». У асобнасьці, гэте няправільнае чытаньне выкарыстоўваецца ў назве кампутарнае гульні Daikatana.
Ґалерэя
рэдагаваць-
Ґвардзейскі тачы
-
Тачы ХІІІ ст.
-
Тачы ХІV ст.
-
Тачы ў «тыгровых» похвах.
-
Ода Набунаґа з тачы.
-
Моры Нарытошы з тачы й вакідзасі.
-
Като Кіёмаса з тачы.
Крыніцы
рэдагавацьЛітаратура
рэдагаваць- Тачы // Каваленка А. Самурайскія хронікі. Ода Набунаґа. — К.: Дух і Літара, 2013. — 960 с. з іл. ISBN 978-966-378-293-5. — C. 544.