Тразімунд II (лац. Thrasimund II, Thransamund II, памер у 745) — герцаг Спалета (724—739, 740—742 и 744—745)[1].

Біяграфія

рэдагаваць

Сын Фараальда II. Стаў герцагам Спалета каля 724 году, калі узбунтаваўся супраць бацькі і зьмясьціў яго ў кляштар.

У 739 годзе яго ўладаньні захапіў кароль лянгабардаў Ліўтпранд, які 16 чэрвеня прызначыў новым герцагам Гільдэрыка. Неўзабаве пры вайсковай падтрымцы герцага Бэнэвэнта Готшалка здолеў у сьнежні 740 году заняць Спалета. У 742 годзе мусіў здацца Ліўтпранду і пастрыгчыся ў манахі. Па сьмерці Ліўтпранда (744 год) здолеў на кароткі час зноў захапіць уладу ў Спалета.

  1. ^ Павел Диакон. История лангобардов = Historia Langobardorum (руск.). — М.: Азбука-классика, 2008.
  NODES