Трэ́ма (ад стар.-грэц. τρῆμα — «дзірка, прабіўка»), таксама дыерэ́зіс (ад стар.-грэц. διαίρεσις — «падзел») — дыякрытычны знак у пісьменнасьці некаторых моваў, які складаецца з дзьвюх кропак, зьмешчаных гарызантальна побач, над галоснай літарай. Такі знак паведамляе, што галосную належыць вымаўляць асобна ад папярэдняй галоснай.

Трэма
◌̈
Выява
 ◌̇ ◌͘ ◌̣ ◌̈ ◌̈ ◌̉ ◌̊ ◌̋ ◌̌ 
Іншыя назвы Дыерэзіс
Зьвесткі
Тып дыякрытык;
Назва ў Юнікодзе
combining diaeresis
Юнікод U+0308
HTML &#776, &#x308
UTF-16 0x308
URL-код %CC%88
усе сымбалі · лацінка · кірыліца · грэцкія · дыякрытыкі · валюты · дапамога

Напрыклад, францускае слова «naïf» вымаўляецца [наіф], а ня [нэф], як належала б, згодна з правіламі вымаўлення спалучэньня літар «ai».

Ставіцца над другім з двух галосных запар у грэцкай, грэцызьме латыні й раманскіх мовах, часам у ангельскай, паказвае на паасобнае вымаўленьне двух галосных.

Дыерэзіс часам выкарыстоўваецца ў ангельскай мове ў асабістых імёнах і прозьвішчах, напрыклад у імёнах Chloë і Zoë, і ў некаторых словах, такіх, як naïve, Boötes, і Noël[1][2][3].

Гісторыя

рэдагаваць

У грэцкай мове трэма выкарыстоўвалася ў эліністычны пэрыяд у літарах ι і υ, часьцей за ўсё ў пачатку слова, як у ϊδων, ϋιος і ϋβριν, каб аддзяліць іх ад папярэдняй галоснай. Аднак знак таксама выкарыстоўваўся, каб паказаць, што галосны ўтварае свой уласны склад (у фаналягічным перапынку), як у ηϋ і Αϊδι[4][5].

Для гэтай мэты дыярэзіс быў запазычаны ў некалькі моваў Заходняй і Паўднёвай Эўропы, сярод якіх аксытанская, каталянская, француская, нідэрляндзкая, валійская й ангельская. У якасьці далейшага пашырэньня некаторыя мовы пачалі выкарыстоўваць дыярэзіс кожны раз, калі галосную літару трэба было вымаўляць асобна. Гэта ўключала галосныя, якія інакш утваралі б дыграфы з зычнымі або проста маўчалі. Напрыклад, у артаграфіях гішпанскай, каталянскай, францускай, галісійскай і аксытанскай моваў графэмы gu і qu звычайна азначаюць адзін гук, [ɡ] або [k], перад пярэднімі галоснымі e і i (або перад амаль усімі галоснымі ў акытанскай). У некалькіх выключэньнях, калі u вымаўляецца, да яго дадаецца дыярэзіс.

Глядзіце таксама

рэдагаваць
  1. ^ diaeresis: December 9, 1998. The Mavens’ Word of the Day. Random House. (анг.)
  2. ^ Umlauts in English? General Questions. Straight Dope Message Board. (анг.)
  3. ^ Mary Norris (2012-04-26) The Curse of the Diaeresis. The New Yorker. Архіўная копія ад 2014-03-26 г. (анг.)
  4. ^  Johnson, William A. Bookrolls and Scribes in Oxyrhynchus. — University of Toronto Press. — P. 343.
  5. ^ The Oxford Handbook of Papyrology. — . — P. 262. — ISBN 9780199843695

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць
  NODES