Тыбэ́т (па-тыбэцку: བོད་ — трансьлітарацыя Ўайлі: bod, вымаўленьне (лхаскі дыялект): бё, па-кітайску: 西藏, Сіцзан) — раён Цэнтральнай Азіі, разьмешчаны на Тыбэцкім сугор’і. У розныя пэрыяды гісторыі Тыбэт быў незалежнай дзяржавай альбо тэрыторыяй у складзе Мангольскай імпэрыі або васальнай зямлёй цынскага Кітая. У 1951 годзе акупаваны Кітаем. Тыбэцкая апазыцыя расцэньвае палітыку кітайскіх камуністычных уладаў у рэгіёне як генацыд тыбэцкага народу. Традыцыйна тэрыторыя Тыбэту дзялілася на правінцыі Ў-Цанг, Кхам і Амда. Тыбэцкі аўтаномны раён (ТАР) у Кітаі займае менш за палову ўсяго гістарычнага Тыбэту (правінцыя Ў-Цанг і заходняя частка Кхама), а насельніцтва ТАР складае ўсяго толькі адну траціну ад насельніцтва гістарычнага Тыбэту. Тэрыторыя гістарычнага Амда і астатняя частка Кхама адміністрацыйна ўваходзяць у правінцыі Юньнань, Сычуань, Цынхай і Ганьсу.

жоўты — Тыбэцкі АР у складзе Кітаю,
чырвоны, аранжавы, жоўты — Тыбэт у акрэсьліваньні тыбэтцаў у выгнаньні,
блакітны, аранжавы, салятавы, жоўты — Тыбэт у вызначэньні Кітаю,
салятавы — рэгіён, аспрэчваны Індыяй як частка Аксайчыну,
блакітны — рэгіён Індыі, аспрэчваны Кітаем як частка Тыбэцкага АР,
сіні — рэгіёны ў межах культуры Тыбэту (гістарычна).
Гэты артыкул зьмяшчае тэкст з выкарыстаньнем тыбэцкае пісьмовасьці.
Без падтрымкі дадзенага віду пісьмовасьці замест ейных знакаў на Вашай прыладзе адлюстроўвацьмуцца пытальнікі, квадраты або іншыя сымбалі.

Геаграфія

рэдагаваць

Плошча (уключаючы правінцыі Ў-Цанг, Кхам і Амда) — 1,2 млн км². Сярэдняя вышыня тэрыторыі: 4000 мэтраў над узроўнем мора. Самая высокая гара: Джамалунгма (Эвэрэст).

На тэрыторыі Тыбэту бярэ выток шэраг вялікіх рэк, якія працякаюць затым па тэрыторыі пражыванmня іншых народаў і таму больш вядомыя па назвах на мовах гэтых народаў (паказаныя ў дужках), а не на тыбэцкай. Гэта Ярлунг Цангпа (Брахмапутра), Ма[чу] (Жоўтая рака), Дру[чу] (Янцзы), Сэнге Кхабаб (Інд), Пхунг[чу] (інд.: Арун), Гьялма Нгу[чу] (бірм.: Салуін) і За[чу] (Мэконг).

Найбуйныя азёры: Цонганпа, Нам[цо], Ямдрок Ю[цо], Міпхам [Цо] (Мансаравар).

Сярэдняя тэмпэратура: 14 °C у ліпені і −4 °C у студзені.

Сярэдні ўзровень ападкаў: моцна адрозніваецца, у заходніх абласьцях 1 мм у студзені і 25 мм у ліпені; ва ўсходніх абласьцях 25—30 мм у студзені і 80 мм у ліпені.

Карысныя выкапні: 126 розных мінэралаў, сярод якіх сьвідры, уран, жалеза, храміт, золата, літый, баксіт, медзь, вугаль, соль, лушчак, цын, нафта і іншыя.

У цяперашні час тэрыторыя гістарычнага Тыбэту ўваходзіць у склад Кітаю, аднак у Дхарамсале (Індыя) знаходзіцца ўрад Тыбэту ў выгнаньні, кіраўніком якога да 2002 году зьяўляўся Далай-лама XIV.

Адміністрацыйны падзел

рэдагаваць

     Тыбэцкі аўтаномны раён

     Тыбэцкія аўтаномныя акругі

     Тыбэцкія аўтаномныя паветы

Кітайскія ўлады падзялілі Тыбэт на наступныя адміністрацыйныя адзінкі:

  1. Тыбэцкі аўтаномны раён;
  2. Тыбэцкія аўтаномныя акругі ў правінцыі Цынхай;
  3. Тыбэцкая аўтаномная акруга і Тыбэцкі аўтаномны павет у правінцыі Ганьсу;
  4. Тыбэцкія аўтаномныя акругі і Тыбэцкі аўтаномны павет у правінцыі Сычуань;
  5. Тыбэцкая аўтаномная акруга ў правінцыі Юньнань.

Насельніцтва

рэдагаваць

Тыбэтцы занятыя ў асноўным у сельскай гаспадарцы і жывёлагадоўлі. Кітайцы, якія пражываюць на тэрыторыі Тыбэту — у кіраваньні, гандлі, сэктары абслугоўваньня. Зьвязана гэта з тым, што да ўключэньня ў склад Кітаю Тыбэт адрозьніваўся маларазвітай аграрнай эканомікай. Адмыслоўцаў для новых галін, ствараных кітайскім урадам, сярод этнічных тыбэтцаў не было.

Пытаньне аб колькасьці і нацыянальным складзе насельніцтва Тыбэту вельмі складанае. Зьвязана гэта, па-першае, з адсутнасьцю дакладнага азначэньня тэрыторыі Тыбэту, па-другое з прадузятасьцю крыніц. Урад Тыбэту ў выгнаньні паведамляе аб шасьці мільёнах этнічных тыбэтцаў і сямі з паловай мільёнах этнічных кітайцаў (Хань). Аднак урад Кітая прыводзіць наступныя дадзеныя:

  • Тыбэцкі аўтаномны раён: 2,4 мільёна тыбэтцаў, 190 тысяч іншых нацыянальнасьцяў (у асноўным хань — кітайцы)
  • Усе аўтаномныя тыбэцкія раёны разам: 5 мільёнаў тыбэтцаў і 2,3 мільёна прадстаўнікоў іншых нацыянальнасьцяў. Варта адзначыць, што па меркаваньні Тыбэцкага ўраду ў выгнаньні шматлікія тэрыторыі гістарычнага Тыбэту ня маюць у цяперашнім Кітаі аўтаномнага статусу.
  • Так званы «Вялікі Тыбэт», да якога тыбэцкі ўрад у выгнаньні адносіць таксама тэрыторыі, якія ня маюць у цяперашнім Кітаі аўтаномнага статусу: 5,2 мільёну тыбэтцаў, 3,6 мільёну хань (кітайцаў) і 1,6 мільёну прадстаўнікоў іншых нацыянальнасьцяў (падлікі паводле зьвестак кітайскага перапісу насельніцтва 2000 году).

Узровень пісьменнасьці сярод тыбэтцаў складае прыблізна 50%[1].

Тыбэцкая абшчына за мяжой

рэдагаваць

Колькасьць тыбэтцаў у выгнаньні — каля 134 тыс. чалавек: у Індыі — 100 000 чалавек, у Нэпале — 20 000, у Бутане — 1500, у Швайцарыі — 2000, у Эўропе — 400, у Аўстраліі і Новай Зэляндыі — 200, у ЗША — 8000, у Канадзе — 1200, у Скандынавіі — 100.

Сымболіка

рэдагаваць
 
Сьцяг Тыбэту
 
Герб Тыбэту

Да ўваходжаньня ў склад Кітаю Тыбэт меў свае сьцяг і герб. У цяперашні час яны выкарыстоўваюцца тыбэцкім урадам у выгнаньні. У Кітаі жа яны разглядаюцца як знакі сэпаратызму.

Гісторыя

рэдагаваць

У эпоху кіраваньня кітайскай дынастыі Цын Тыбэт пераходзіць пад кантроль Пэкіна. Пасьля падзеньня манархіі ў Кітаі Тыбэт аб’яўляе аб сваёй незалежнасьці. У 1949 годзе пасьля перамогі КПК над Гаміньданам у грамадзянскай вайне новы ўрад Мао Дзэ-дуна стаў настойваць на тым, што Тыбэт зьяўляецца часткай Кітаю. У 1951 годзе кітайскія войскі ўварваліся ва Ўсходні Тыбэт і, разграміўшы тыбэцкае войска, акупавалі краіну.

Культура

рэдагаваць

Этнічныя тыбэтцы вызнаюць тыбэцкі будызм і рэлігію бон. Тыбэцкая мова адносіцца да тыбэта-бірманскай моўнай групы сіна-тыбэцкай моўнай сям’і. З моманту ўваходжаньня ў склад Кітаю афіцыйнай мовай на тэрыторыі Тыбэту зьяўляецца кітайская, аднак справаводзтва дазволена весьці і на тыбэцкай, таксама ў пачатковай школе навучаньне часта вядзецца на тыбэцкай, з паступовым пераходам на кітайскую мову ў старэйшых клясах[2].

4 чэрвеня 1926 году ў Тыбэце Далай-ламам быў уведзены падатак на вушы. Краіна стварала войска, тэрмінова патрабаваліся грошы, а ўсе звычайныя падаткі ўжо былі. Трэба прызнаць, што ніхто з тыбэтцаў не адрэзаў сабе вушы, каб не плаціць падатак. Усё сапраўды плацілі. Грошы на войска былі сабраныя на працягу аднаго году[3].

Лідэрства па ліку неверагодных падаткаў належыць Тыбэту. За што толькі ні прымушалі раскашэльвацца на мяжы XIX—XX стагодзьдзяў. Тыбэтцы павінны былі плаціць падатак на вясельле, на нараджэньне дзяцей, на права сьпяваць, танчыць, званіць у званок і біць у барабаны. Стомленаму вандроўцу не дазвалялася нават проста так задрамаць на траўцы: за начлег ён павінен быў заплаціць падатак гаспадарам зямлі.

Усяго на карысьць дзяржавы ў пачатку XX стагодзьдзя спаганялася 1892 падаткі.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць

  Тыбэтсховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Рэсурсы, якія адлюстроўваюць пункт гледжаньня тыбэцкіх апазыцыянэраў

рэдагаваць

Рэсурсы, якія адлюстроўваюць пазыцыю КНР

рэдагаваць

Палітычна нэйтральныя рэсурсы

рэдагаваць
  NODES
games 1
games 1
Intern 1
os 3
web 3