Тытыка́ка (па-гішпанску: Lago Titicaca) — другое па велічыні возера Паўднёвай Амэрыкі, разьмешчанае ў паўднёвай частцы нізіны Альтыпляна, паміж усходнімі і заходнімі часткамі Андаў (раён Сярэдніх Андаў) на тэрыторыі Пэру і Балівіі. Гэта найвышэй разьмешчанае суднаходнае для вялікіх караблёў возера і найвышэй разьмешчанае высакагорнае возера ў сьвеце.

Возера
Тытыкака
Titicaca
Панарама Тытыкакі
Панарама Тытыкакі
Возера Тытыкака
Краіны Балівія, Пэру
Плошча 8372 км²
Плошча вадазбору 56 270 км²
Максымальная глыбіня 281 м
Сярэдняя глыбіня 107 м
Найбольшая даўжыня 190 км
Найбольшая шырыня 80 км
Даўжыня берагавой лініі 1125 км
Вышыня над узроўнем мора 3812 м
Аб’ём вады 893 км³
Каардынаты 15°45′ пд. ш. 69°25′ з. д. / 15.75° пд. ш. 69.417° з. д. / -15.75; -69.417Каардынаты: 15°45′ пд. ш. 69°25′ з. д. / 15.75° пд. ш. 69.417° з. д. / -15.75; -69.417
Тытыкака на мапе Балівіі
Тытыкака
Тытыкака
Тытыкака
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
Месцазнаходжаньне возера Тытыкака

Возера Тытыкака знаходзіцца на вышыні 3821 мэтар над узроўнем мора, а яго сярэдняя глыбіня складае ад 140 да 180 м (максымальна 304 мэтры). У даўжыню яно складае 230 км, а ў шырыню 97 км. Плошча паверхні — 8300 км². Возера складаецца зь дзьвюх частак (Lago Huinaymarca i Lago Chucuito), разьдзеленых паўвыспай Цікуіна.

Узровень вады мяняецца, часамі нават на пяць мэтраў. У мінулым возера мела большыя памеры, аб чым кажа старая берагавая лінія. Тытыкака — гэта астатак старадаўняга ўнутранага мора Ляга Балівіян, якое пакрывала раней усё Альтыпляно. Але геалягічныя працэсы і інтэнсіўнае выпарэньне прывяло да зьніжэньня ўзроўню вады. Возера ўтварылася хутчэй за ўсё ўжо ў міяцэне.

У возера ўпадае 25 рэк (Сухес, Ілавэ, Коата, Раміс і г. д.), а выцякае адна — Дэсагуадэра, якая злучае Тытыкаку з возерам Паапо. На возеры Тытыкака знаходзіцца 41 востраў, якія часткова заселеныя.

Найбольш вядомая сярод турыстаў выспа — гэта Ісьля дэль Соль (выспа Сонца) — па легендах інкаў, тут нарадзіўся белы бог Віракоча і першыя інкі: Манка Капас і яго сястра і адначасова жонка Мама Окла, а таксама і само Сонца ці Інці. Гэта выспа і цяпер зьяўляецца сьвятым месцам для індзейцаў Аджмара і Кечуа. Выспа Сонца мае 10 км у даўжыню і 5 км у шырыню. Жыве тут каля 2000 індзейцаў. На тэрыторыі выспы засталіся руіны зь інцкага пэрыяду, самыя вядомыя зь якіх — гэта Пілка Каіна і комплекс Чынкана, у склад якога ўваходзіць сьвятая скала, зьвязаная зь інцкай легендай утварэньня. У Чалапампа знаходзіцца музэй рэчаў знойдзеных археолягамі, зь якіх частка выкананая з чыстага золата.

Жыхары гарадоў, якія знаходзяцца на ўзьбярэжжы возера (самы вялікі гэта Пуна ў Пэру і Гуакуі ў Балівіі), жывуць у асноўным рыбалоўствам і турызмам. На паўднёва-ўсходнім узьбярэжжы возера (тэрыторыя Балівіі) знаходзяцца руіны перадкалюмбавай эпохі г. зв. Ціахуанака, дзе разьмяшчаўся галоўны цэнтар культуры з той самай назвай.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць

  Тытыкакасховішча мультымэдыйных матэрыялаў

  NODES