Школа

навучальная ўстанова

Шко́ла (па-старажытнагрэцку: σχολή, σχολά — вольны час, вучэбны занятак, школа) — навучальная ўстанова для атрыманьня агульнай адукацыі. У шырокім сэнсе слова можа ўжывацца для назвы любой адукацыйнай установы (музычная школа, мастацкая школа, спартыўная школа — ДзЮСШ, школа баявых майстэрстваў і да т. п.)

Паходжаньне тэрміну

рэдагаваць

Спачатку грэцкае σχολή азначала «вольны час, вольнае баўленьне часу», потым стала ўжывацца як «заняткі ў вольны час» (напр. Плятонам, ён зьбіраў людзей у вольны час і перадаваў ім свае досьвед і веды), потым — «вучэбныя заняткі», «гутарка філёзафаў» (напр. у Плютарха). У беларускую мову слова прыйшло не наўпрост, а праз польск.: szkoła ад лац.: schola.

Тыпы школ

рэдагаваць

Служаць для атрыманьня:

  • пачатковай адукацыі (пачатковая школа) (у Беларусі з 1 па 4 класы)
  • асноўнай агульнай адукацыі (асноўная школа) (у Беларусі з 5 па 9 класы)
  • сярэдняй агульнай адукацыі (сярэдняя школа) (у Беларусі з 10 па 11 класы)
  • прафэсыйнай адукацыі (ПТВ, тэхнікумы, вучэльні й г.д.)
  • спэцыяльнай адукацыі, у тым ліку вышэйшай (рэлігійнай, эканамічнай, юрыдычнай і інш.)
  NODES
os 1