Шумеры — старажытны народ, які насяляў Паўднёвую Мэсапатамію ў IV—II тыс. да н. э.

Мелі самастойную мову, роднаснасьць якой з мовамі іншых групаў не ўстаноўлена. У антрапалягічных адносінах належалі да міжземнаморскай і балкана-каўказскай рас вялікай эўрапеоіднай расы. 3 сярэдзіны ІІІ тыс. да н. э. пачаўся паступовы працэс выцясьненьня шумэрскай мовы і асыміляцыі шумэраў акадцамі, які завяршыўся ў 1-й пал. ІІ-га тыс. да н. э.

Шумеры — стваральнікі клінапісу і пісаных законаў; вынаходнікі ганчарнага круга, плуга, аркі, купала, меднага і бронзавага ліцьця, клепкі і пайкі, гравіроўкі і інкрустацыі. Шумэры, верагодна, былі першай развітай цывілізацыяй у гісторыі чалавецтва. Іх багатая духоўная і матэрыяльная культура паслужыла асновай для разьвіцьця культураў пазьнейшых цывілізацый Мэсапатаміі.

Глядзіце таксама

рэдагаваць

Літаратура

рэдагаваць
  • Крамер С. Шумеры. Первая цивилизация на Земле / Пер. с англ. А. В. Милосердовой. — М.: ЗАО Центрполиграф, 2010. — 383 с.
  NODES