Ян Казімер
Ян II Казіме́р Ва́за, Ян I Казімéр (22 сакавіка 1609, Кракаў — 16 сьнежня 1672, Нэвэр) — кароль польскі і вялікі князь літоўскі (1648—1668). Намінальна і спадчынна да 1660 году насіў тытул караля Швэцыі.
Ян Казімер лац. Jan Kazimier | |
сьпіс вялікіх князёў літоўскіх | |
---|---|
Ян Казімер. Невядомы мастак, каля 1667 | |
Кароль польскі | |
20 лістапада 1648 — 16 верасьня 1668 | |
Каранацыя | 17 студзеня 1649 |
Папярэднік | Уладзіслаў Ваза |
Наступнік | Міхал Вішнявецкі |
Вялікі князь літоўскі | |
20 лістапада 1648 — 16 верасьня 1668 | |
Каранацыя | 17 студзеня 1649 |
Папярэднік | Уладзіслаў Ваза |
Наступнік | Міхал Вішнявецкі |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся | 22 сакавіка 1609, Кракаў |
Памёр | 16 сьнежня 1672 (63 гады), Нэвэр |
Пахаваны | |
Нашчадкі | Марыя Ганна Ваза[d] і Ян Жыгімонт[d] |
Дынастыя | Вазы |
Жонка | Людвіка Марыя Ганзага |
Бацька | Жыгімонт Ваза |
Маці | Канстанцыя Габсбург |
Подпіс |
Біяграфія
рэдагавацьАпошні кароль і вялікі князь з дынастыі Вазаў, сын Жыгімонта, малодшы брат Уладзіслава. Выхоўваўся езуітамі, падарожнічаў з бацькам па Эўропе[6].
Удзельнічаў у вайне Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай (1632—1634), у Трыццацігадовай вайне (1618—1648).
У 1634—1645 сябар ордэна езуітаў, з 1646 кардынал. Па сьмерці старэйшага брата Ўладзіслава быў вызвалены Рымскім папам з духоўнага званьня.
20 лістапада 1648 абраны каралём і вялікім князем пры дапамозе групоўкі магнатаў і шляхты, прыхільнікаў пагадненьня з казакамі, што паўсталі ва Ўкраіне, з намерам пачаць вайну хрысьціянскіх дзяржаваў супраць Турэччыны і Крымскага ханства.
Ажаніўся з удавой свайго брата Людвікі Марыі Ганзага, зь якой меў сына Яна Жыгімонта і дачку Марыю Тэрэзу.
Унутраная палітыка
рэдагавацьНапачатку вёў памяркоўную палітыку ў дачыненьні да казакоў, бо разьлічваў на пагадненьне з Б. Хмяльніцкім, аднак такая палітыка не дала вынікаў, і вайна ва Ўкраіне працягвалася. У 1649 і 1651 узначальваў выправы ва Ўкраіну, склаў Збораўскую і Белацаркоўскую мірныя дамовы.
У 1661 падпісаў дыплём, якім надаў езуіцкай калегіі ў Львове статус унівэрсытэту — першага ва Ўкраіне.
Каб умацаваць цэнтральную ўладу, распрацаваў плян рэформы дзяржаўнага ладу Рэчы Паспалітай. Прапаноўваў абіраць новага караля і вялікага князя не па сьмерці папярэдніка, а пры жыцьці, каб не было безуладзьдзя ў час міжкаралеўя. Аднак сойм 1660 і соймікі 1661 выказаліся супраць рэформы.
Супраць караля склалася апазыцыйная групоўка на чале з гетманам польным каронным Е. Любамірскім. Яна ўзьняла рокаш (1665—1666), што сарваў спробу рэформаў. Пасьля рокашу зрывы соймаў і соймікаў зрабіліся частай зьявай.
Вонкавая палітыка
рэдагавацьУ час кіраваньня Яна Казімера адбыліся найбольш разбуральныя войны: з Маскоўскай дзяржавай (1654—1667) і Швэцыяй (1655—1660). Маскоўскія войскі акупавалі большую частку Вялікага Княства Літоўскага, а швэды — значную частку Польшчы разам з Варшавай, у выніку чаго мусіў уцячы ў Сылезію.
Падпісаў з казацкім старшынам Гадзяцкую дамову (1658), паводле якой Украіна ўваходзіла ў склад Рэчы Паспалітай як 3-я ўдзельніца фэдэрацыі (неўзабаве аднак скасавана). У гэты час зьмяніў палітыку: адмовіўся ад хаўруса зь нямецкім імпэратарам, які не дапамагаў Рэчы Паспалітай, і пачаў арыентавацца на Францыю.
У 1657 Рэч Паспалітая адмовілася ад сувэрэнных правоў на Прусію, а ў выніку Андрусаўскага замірэньня (1667) страціла Смаленскае ваяводзтва, Кіеў і ўсе тэрыторыі Ўкраіны на ўсход ад Дняпра.
Канец жыцьця
рэдагавацьАгульны гаспадарчы заняпад Рэчы Паспалітай, няўдачы ў войнах, аслабленьне міжнароднага становішча дзяржавы, напружаныя адносіны з магнатамі і шляхтай, а таксама сьмерць энэргічнай і актыўнай у палітыцы каралевы Марыі Людвікі (1667) прывялі да таго, што 16 верасьня 1668 Ян Казімер адмовіўся ад кароны і назаўсёды выехаў у Францыю[7].
Галерэя
рэдагаваць-
Даніэль Шульц, каля 1649
-
Невядомы мастак, каля 1665—1667
-
Невядомы мастак, 1672
-
Невядомы мастак, XVII ст.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б нарматыўны кантроль Бібліятэкі Кангрэсу (анг.) — Library of Congress.
- ^ а б http://webdept.fiu.edu/~mirandas/bios1646.htm#Waza
- ^ а б Jan II Casimir // RKDartists (нід.)
- ^ а б Jan II Kazimierz (Waza) // Польскі біяграфічны інтэрнэт-слоўнік (пол.)
- ^ а б Deutsche Nationalbibliothek Record #119389118 // Gemeinsame Normdatei (ням.) — 2012—2016.
- ^ Ваза Ян Казімір // Сагановіч Г. Невядомая вайна: 1654—1667. — Менск, 1995.
- ^ Анатоль Грыцкевіч. Ян II Казімір Ваза // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 2. С. 780.
Літаратура
рэдагаваць- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — 788 с. — ISBN 985-11-0378-0
- Сагановіч Г. Невядомая вайна: 1654—1667. — Менск: Навука і тэхніка, 1995. — 144 с. ISBN 5-343-01637-5.