Ян Цзэнсінь (па-кітайску: 楊增新; 18591928) — палітычны дзеяч Кітаю, губэрнатар Сіньцзян-Уйгурскага аўтаномнага раёну.

Ян Цзэнсінь
Дата нараджэньня 6 сакавіка 1867(1867-03-06), 1864[1] або 6 сакавіка 1864(1864-03-06)[2]
Месца нараджэньня
Дата сьмерці 7 ліпеня 1928(1928-07-07)[2] або 1928[1]
Месца сьмерці
Занятак магістрат, палітык

Біяграфія

рэдагаваць

Нарадзіўся ў 1859 годзе ў павятовым горадзе Мэнцзы правінцыі Юньнань. У 1889 годзе атрымаў навуковую ступень цзіньшы (进士). Займаў пасаду начальніка адміністрацыі Лінься-Хуэйскай аўтаномнай акругі (чжычжоў, 知州) у правінцыі Ганьсу, вырашаў пытаньні кітайскіх уйгураў правінцыі, пазьней працаваў дырэктарам вучылішча сухапутных войскаў. Потым пры падтрымцы шычжэншы (布政使, кіраўнік муніцыпалітэту) Ван Шунаня (王树枏) прызначаўся на розныя пасады ў гарадах Аксу, Урумчы, Балікунь.

У 1911 годзе ў Кітаі пачалася Сінхайская рэвалюцыя супраць маньчжурскай дынастыі Цын. Напярэдадні буржуазнай рэвалюцыі ў Сіньцзяне быў створаны шэраг таемных брацтваў — падпольных рэвалюцыйных антыманьчжурскіх аб’яднаньняў, самым моцным зь якіх было брацтва Гэлаохуэй (哥老会). Неўзабаве пасьля пачатку Сінхайскай рэвалюцыі паўстаньні ўскалыхнулі і Сіньцзян, успыхнуўшы спачатку ў Урумчы, затым у Кульджы і ахапіўшы значную частку рэгіёну. Губэрнатар Сіньцзяну Юань Дахуа (袁大化) накіраваў цынскае войска ў захоплены паўстанцамі Ілі, дзе ўрадавае войска было разьбіта. У 1912 годзе пасьля адрачэньня ад імпэратарскага трона апошнім Цынскім імпэратарам, першым прэзыдэнтам Кітайскай Рэспублікі быў абраны Юань Шыкай. Перамена ўлады памяркоўна прывяла да спаду супрацьстаяння ваюючых бакоў ў Сіньцзяне і да пачатку мірных перамоваў. Юань Дахуа быў зьмешчаны з пасады губэрнатара Сіньцзяну, а на яго месца Юань Шыкай прызначыў Ян Цзэнсіня.

У 1928 годзе Ян Цзэнсінь быў забіты і губэрнатарскую пасаду Сіньцзяна заняў Цзінь Шужэнь (金樹仁).

  1. ^ а б China Biographical Database (анг.)
  2. ^ а б 杨增新 // 中国大百科全书 (кіт. спр.) — 1 — 中国大百科全书出版社, 1993. — ISBN 978-7-5000-7958-3
  NODES