Ясір Арафат

палестынскі палітык

Ясір Арафат (24 жніўня 1929 — 11 лістапада 2004) — шматгадовы кіраўнік Палестынскай аўтаноміі й сымбаль палестынскага супраціву. Поўнае імя Магамэт Абдэль-Рауф Арафат Аскудва аль-Гусэйні. Таксама вядомы як Абу Амар. Зь дзяцінства Арафат быў вядомы са сваёй мянушкі Ясір, што азначае «лёгкі» па-арабску.

Ясір Арафат
па-арабску: ياسر عرفات
1-ы Прэзыдэнт Палестыны
20 студзеня 1996 — 11 лістапада 2004
Наступнік: Махмуд Абас
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 4 жніўня 1929(1929-08-04)[1][2] або 24 жніўня 1929(1929-08-24)
Памёр: 11 лістапада 2004(2004-11-11)[3][4][1][…] (75 гадоў)
Партыя: Фатах
Сужэнец: Suha Arafat[d]
Бацька: Abdel Raouf al-Qudwa al-Husseini[d]
Маці: Zahwa Abul Saud[d]
Адукацыя:
Узнагароды:
Выява аўтографу

Біяграфія

рэдагаваць

Ясір Арафат пакінуў па сабе складаную спадчыну на Блізкім Усходзе. Ён стварыў Арганізацыю вызваленьня Палестыны, якую Ізраіль быў вымушаны прызнаць, але ня здолеў цягам свайго жыцьця стварыць незалежную палестынскую дзяржаву, што лічыў сваёй асноўнай мэтай. Вось што сам Арафат казаў на гэты конт: «Я — палестынскі салдат. Я буду ўжываць маю зброю, каб абараніць не сябе аднаго, але кожнае палестынскае дзіця, мужчыну і жанчыну, каб абараніць існаваньне Палестыны».

Ясір Арафат нарадзіўся ў 1929 годзе. Адныя біёграфы цьвердзяць, што ён нарадзіўся ў Эгіпце 4 жніўня, іншыя — што ў Ерусаліме альбо ў сэктары Газа 24 жніўня.

У Каіры, у веку 17 гадоў, ён пачаў таемна правозіць зброю, каб ужыць яе супраць брытанцаў і габрэяў. Ён працягваў правоз зброі нават у свае студэнцкія гады, у 1950-х гадах.

У 1958 ён стаў адным з заснавальнікаў Аль-Фатах, арганізацыі, якая складалася зь сеткі сакрэтных ячэек. Калі Ізраіль перамог арабскія дзяржавы ў шасьцідзённай вайне 1967 году, «Фатах» Арафата выявіўся самай моцнай Палестынскай арганізацыяй — і пазьней Арафат ачоліў выканаўчы камітэт АВП.

Першая палова 1990-х была пэрыядам збліжэньня паміж Ізраілем і Палестынай, быў мірны працэс у Осла і Нобэлеўская прэмія міру, якую Ясір Арафат падзяліў з ізраільскім прэм’ер-міністрам Іцхакам Рабінам і міністрам замежных справаў Ізраілю Шымонам Пэрэсам.

У 2000 годзе Арыэль Шарон падняўся на сьвятую для палестынцаў і арабаў Храмавую гару ў Ерусаліме, і гэта паслужыла падставаю для другой палестынскай «інтыфады». І «інтыфада» — паўстаньне палестынцаў — доўжыцца да сёньня.

Зь цягам часу Ізраіль і ЗША абышлі Арафата як нешта лішняе. У чэрвені 2002 году прэзыдэнт ЗША Джордж Буш адкрыта заклікаў палестынцаў абраць сабе новага лідэра.

У апошнія гады Арафат быў зьмешчаны ізраільскімі вайскоўцамі фактычна пад хатні арышт у сваёй рэзыдэнцыі на Заходнім Беразе. Акружаны ізраільскімі жаўнерамі і танкамі, Арафат сказаў, што адсюль ён нікуды не кранецца, бо баяўся, што Ізраіль ня пусьціць яго назад у сваю рэзыдэнцыю. У кастрычніку 2004 году, калі стан яго здароўя рэзка пагоршыўся, яго перавезьлі ў францускі вайсковы шпіталь.

Ясір Арафат памёр 11 лістапада 2004 году у 75-гадовым веку ў вайсковым шпіталі недалёка ад Парыжу (Францыя), куды быў дастаўлены самалётам 29 кастрычніка са сваёй рэзыдэнцыі Рамала на Заходнім беразе Ярдану.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць
  NODES