«Я ма́ю ма́ру» (па-ангельску: I Have a Dream) — адозва грамадзкага і баптысцкага дзеяча ЗША Мартына Лютэра Кінга, прамоўленая 28 жніўня 1963 року ў часе маршу на Вашынгтон за працоўныя месцы і свабоду. У прамове Кінг запатрабаваў грамадзянскіх і эканамічных правоў і спыненьня расізму ў ЗША. Выступ перад больш як 250 000 дэманстрантамі з прыступак мэмарыялу Лінкальна ў Вашынгтоне стаў адным з найбольш славутых момантаў руху за правы нэграў і адной з найбольш знакамітых прамоваў у гісторыі ЗША.

Прамова Мартына Лютэра Кінга на маршы за грамадзянскія правы ў Вашынгтоне (1963)

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць
  NODES