15 ліпеня
дата
← ліпень → | ||||||
Пн | Аў | Ср | Чц | Пт | Сб | Нд |
1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 |
8 | 9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 |
15 | 16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 |
22 | 23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 |
29 | 30 | 31 | ||||
2024 год Усе дні |
15 лі́пеня — 197-ы дзень году (196-ы ў невысакосным годзе) паводле Грыгарыянскага календару. Да канца году застаецца 170 дзён.
Падзеі
рэдагаваць- 64 — вялікі пажар у Рыме
- 1240 — Перамога наўгародцаў і ладажанаў пад кіраўніцтвам князя Аляксандра Яраславіча над швэдамі, якія намагаліся захапіць Ноўгарад
- 1410 — аб’яднанае войска Вялікага Княства Літоўскага і Польшчы атрымала перамогу над крыжакамі Тэўтонскага ордэну ў бітве пад Грунвальдам
- 1500 — Бітва на Ведрашы: войска ВКЛ пацярпела паразу ад маскоўскага войска
- 1514 — пачалася аблога Смаленску маскоўскім войскам
- 1646 — каранацыя Людвікі Марыі Ганзагі, жонкі караля і вялікага князя Ўладзіслава Вазы, а потым Яна Казімера
- 1741 — на Алясцы высадзіліся першыя эўрапейцы
- 1799 — францускі капітан знайшоў у Эгіпце Разэцкі камень
- 1815 — Напалеон здаўся ў палон капітану брытанскага карабля «HMS Bellerophon»
- 1823 — у Рыме ўшчэнт згарэла даўняя базыліка Сьвятога Паўла
- 1916 — заснаваная кампанія Боінг
- 1918 — пачалася другая бітва на Марне
- 1924 — ІІ сэсія ЦВК БССР прыняла пастанову «Аб практычных мерах па правядзеньні нацыянальнай палітыкі», у адпаведнасьці зь якой беларусізацыя стала афіцыйнай дзяржаўнай палітыкай
- 1938 — заснаваны Беларускі дзяржаўны тэатар лялек
- 1940 — пачатак парлямэнцкіх выбараў у Латвіі й іншых балтыйскіх краінах, да выбараў быў дапушчаны толькі папярэдне зацьверджаны балшавікамі сьпіс кандыдатаў
- 1942 — каля 1 000 вязьняў Бярозаўскага гета зьнішчылі ля вёскі Бронная Гара
- 1954 — заснаваны «Менскі мэханічны завод»
- 1996 — Апостальскім нунцыям ў Беларусі прызначаны Дамінік Грушаўскі
- 1997 — Нацыянальная акадэмія навук Беларусі заснавала прадпрыемства «БелІКО»
- 2006 — уведзена ў абарот купюра вартасьцю 100 000 беларускіх рублёў
- 2014 — Катастрофа ў маскоўскім мэтрапалітэне
Нараджэньні
рэдагаваць- 1606 — Рэмбрант, галяндзкі мастак
- 1609 — Казімер Леў Сапега, дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага
- 1876 — Алаіза Пашкевіч (Цётка), беларуская паэтка
- 1753 — Якуб Дадэрка, рымска-каталіцкі дзяяч, біскуп
- 1754 — Пётар Бялінскі, прэзыдэнт соймавага суду Царства Польскага, пісар вялікі каронны ад 1787, сэнатар-ваявода
- 1848 — Вільфрэда Парэта, вядомы італьянскі эканаміст XIX стагодзьдзя
- 1893 — Уладзімеж Антаневіч, польскі археоляг
- 1900 — Уладзімер Дубоўка, беларускі паэт
- 1910 — Уладзімер Стэльмах, беларускі тэатральны дзеяч, пісьменьнік. Заслужаны дзеяч мастацтва Беларусі
- 1913 — Абрагам Суцкевэр, габрэйскі і польскі паэт і пісьменьнік
- 1930 — Жак Дэрыда, францускі філёзаф
- 1939:
- Пётар Навасад, беларускі сьпявак, заслужаны артыст Беларусі
- Барыс Колкер, савецкі эспэрантоляг, выкладчык моваў і перакладчык
- Анібал Каваку Сылва, партугальскі палітык
- 1946:
- Хасанал Болкіях, дзейны султан Брунэю
- Карл Більт, швэдзкі палітык і шляхціц
- 1947 — Ільля Алейнікаў, савецкі і расейскі актор тэатру й кіно, народны артыст Расеі
- 1948 — Васіль Равяка, сябра Савету Рэспублікі 4 скліканьня, Герой Беларусі
- 1952 — Тэры О’Кўін, амэрыканскі актор, вядомы як Джон Лок ў сэрыяле «Згубленыя», а таксама Пітэр Ўотс у сэрыяле «Тысячагодзьдзе»
- 1953 — Марцін Відавіч, рымска-каталіцкі дзяяч
- 1956 — Ян Кёрціс, вакаліст і аўтар тэкстаў гурту Joy Division
- 1961 — Форэст Ўітакер, амэрыканскі актор, кінарэжысэр, прадусар. Ляўрэат прэміяў «Оскар» (2006), «Залаты Глёбус» (2006), BAFTA (2006), «Эмі» (2003)
- 1966 — Раймандс Вэёніс, латвійскі дзяржаўны і палітычны дзеяч, прэзыдэнт Латвіі
- 1968 — Разалінда Чэлентана, італьянская акторка, вядомая па ролі Шатана ў фільме Мэла Гібсана Пакуты Хрыстовы.
- 1989 — Аляксандар Васільеў, расейскі музыка
- 1977 — Марыса Рамірэз, амэрыканская акторка
- 1979 — Стыліян Петраў, баўгарскі футбаліст
- 1980 — Бруно Мбанангой, габонскі футбаліст,
- 1985 — Грацыяна Пэле, італьянскі футбаліст
- 1988:
- Павал Няхайчык, беларускі футбаліст
- Уладзімер Чапелін, беларускі біятляніст
- 1991 — Даніла Луіс да Сылва, бразылійскі футбаліст
Сьмерці
рэдагаваць- 1274 — Банавэнтура, каталіцкі сьвяты, сярэднявечны тэёляг, францішканскі схаляст, генэрал францішканскага ордэну, кардынал
- 1410 — Ульрых фон Юнгінгэн, 26-ы вялікі магістар Тэўтонскага ордэна
- 1857 — Карл Чэрні, аўстрыйскі піяніст і кампазытар чэскага паходжаньня
- 1885 — Расалія дэ Кастра, гішпанская пісьменьніца і паэтка
- 1904 — Антон Чэхаў, расейскі пісьменьнік, драматург, лекар
- 1916 — Ільля Мечнікаў, расейскі і францускі біёлаг (заоляг, эмбрыёляг, імуноляг, фізыёлаг і патоляг)
- 1919 — Герман Эміль Фішэр, нямецкі хімік, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі па хіміі (1902)
- 1920 — Мацей Сулькевіч, расейскі і азэрбайджанскі вайсковец, крымскататарскі дзеяч, які нарадзіўся ў Беларусі
- 1935 — Пэтэр Корт ван дэр Ліндэн, нідэрляндзкі палітычны й дзяржаўны дзяяч. Прэм’ер-міністар Нідэрляндаў
- 1981 — Цімафей Кавалёў, савецкі грамадзянскі і вайсковы лётчык, маёр. Герой Савецкага Саюзу (1945)
- 1986 — Казімер Гечыс, летувіскі і польскі каталіцкі сьвятар, гісторык, доктар тэалягічных і філязофскіх навук
- 2009 — Натальля Эстэмірава, расейская праваабаронца, журналіст, супрацоўніца Праваабарончага цэнтру «Мэмарыял» у Грозным
Сьвяты
рэдагаваць- Сьвята Грунвальду (Сьвята перамогі пад Дуброўнай)
- Украіна — Дзень украінскай дзяржаўнасьці, Дзень хрышчэньня Кіеўскай Русі — Украіны
15 ліпеня — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў