Гады
1699 · 1700 · 1701 — 1702 — 1703 · 1704 · 1705
Дзесяцігодзьдзі
1680‑я · 1690‑я — 1700‑я — 1710‑я · 1720‑я
Стагодзьдзі
XVII ст. — XVIII стагодзьдзе — XIX ст.
1702 год у іншых календарох
Грыгарыянскі каляндар 1702
MDCCII
Ад заснаваньня Рыму 2455
Армянскі каляндар 1151
ԹՎ ՌՃԾԱ
Каляндар Багаі -142 — -141
Бізантыйскі каляндар 7210 — 7211
Бірманскі каляндар 1064
Будысцкі каляндар 2246
Каляндар бэрбэраў 2652
Габрэйскі каляндар 5462 — 5463
Галяцэнскі каляндар 11702
Іранскі каляндар 1080 — 1081
Індуісцкія календары
 · Бікрам Самват 1757 — 1758
 · Нацыянальны каляндар 1624 — 1625
 · Калі-юга 4803 — 4804
Карэйскі каляндар 4035
Кітайскі каляндар 4398 — 4399
Копцкі каляндар 1418 — 1419
Мусульманскі каляндар 1113 — 1114
Тайскі сонечны каляндар 2245
Этыёпскі каляндар 1694 — 1695

Падзеі ў Беларусі

рэдагаваць
  • Пачатак году — Рэспубліканцы сьцягнулі да Вільні харугвы (каля 3000 чалавек). Віленскі канонік Міхал Крыштаф Белазор накіраваны да Пятра І прасіць узброенай дапамогі супраць швэдаў
  • 27 лютага — Казімер Ян Сапега адкрыта пераходзіць на бок Карла ХІІ  
  • 5 красавіка — швэды занялі Вільню. Разам са швэдзкімі аддзеламі (3000 чалавек) ў Вільні кватаруе 400 сапежынскіх валахаў Яна Пятроўскага
  • 16 красавіка — Рэспубліканцы беспасьпяхова спрабуюць адбіць Вільню. Месьцічы, якія падтрымалі дзеяньні рэспубліканцаў – павешаныя.
  • 26-27 красавіка — Казімір Ян Сапега прыбыў з войскам у Вільню, на падыходзе яго сустракала частка віленскай шляхты, а назаўтра вітаў горад. Таксама ў Вільню ўвайшлі палкі швэдскага генэрал-маёра Карла Нірута. Цяпер віленская групоўка налічвала 6000 чалавек (з іх 1000 сапежынцаў)
  • Красавік-чэрвень — Сапежынцы паступова займаюць Ваўкавыск, Слонім, Берасьце, Ашмяны, Карэлічы
  • Ліпень-жнівень — Пасьля бітвы пад Каменнай сапежынцы вымушаны адступаць, паступова ўся тэрыторыя Беларусі зноўку вяртаецца пад кантроль рэспубліканцаў

Падзеі ў сьвеце

рэдагаваць
  • 8 сакавіка — памёр кароль Англіі Уільям ІІІ, Ганна Сьцюарт робіцца каралевай Англіі, Шатляндыі і Ірляндыі
  • 11 сакавіка — пабачыла сьвет першая англамоўная штодзённая газэта «The Daily Courant»
  • Паход Карла ХІІ ў Польшчу
  • 14 траўня — швэдзкае войска заняла Варшаву
  • 19 ліпеня— швэдзкае войска заняла Кракаў
  • Расейскія войскі авалодалі Нотэбургам і Ніеншанцам у Інгрыі, Марыенбургам і Гумельзгофам у Ліфляндыі

Нараджэньні

рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць

  1702сховішча мультымэдыйных матэрыялаў

  NODES