18 красавіка
дата
← красавік → | ||||||
Пн | Аў | Ср | Чц | Пт | Сб | Нд |
1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 |
8 | 9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 |
15 | 16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 |
22 | 23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 |
29 | 30 | |||||
2024 год Усе дні |
18 красавіка́ — 109-ы дзень году (108-ы ў невысакосным годзе) паводле Грыгарыянскага календару. Да канца году застаецца 258 дзён.
Падзеі
рэдагаваць- 1518 — Бона Сфорца каранаваная як каралева польская
- 1563 — Іван Фёдараў і Пётра Мсьціславец пачалі друкаваць у Маскве першую кнігу «Апостал»
- 1694 — у Віленскай катэдры біскуп Канстантын Казімер Бжастоўскі пракляў гетмана Казімера Яна Сапегу
- 1870 — I Ватыканскі сабор прыняў дагмат пра бязгрэшнасьць Папы Рымскага
- 1881 — у Паўднёвым Кенсынгтане (Лёндан) адкрыўся найбуйнейшы на той час музэй прыродніцтва
- 1902 — у Даніі ўпершыню выкарысталі дактыляскапію дзеля вызначэньня злачынца
- 1906 — у Сан-Францыска адбыўся землятрус, адзін з найбольш разбуральных у гісторыі ЗША
- 1909 — Папа Рымскі Піюс X кананізаваў Жанну д’Арк
- 1922 — улучэньне Сярэдняе Літвы ў склад міжваеннае Польскае Рэспублікі
- 1928 — Максім Горкі ў газэце «Правда» назваў джаз «музыкай тоўстых»
- 1952 — за адну ноч сталінскія ўлады вывезьлі з Заходняе Беларусі 1683 радзіны, якіх абвінавацілі ў «варожай дзейнасьці супраць калгасаў»
- 1990 — заснаваньне Гарадзенскае абласное краязнаўчае асацыяцыі
- 1991 — заснаваная «Заграбская біржа»
Нараджэньні
рэдагаваць- 1814 — Яўстах Тышкевіч, беларускі археоляг
- 1903 — Платон Галавач, беларускі пісьменьнік, празаік
- 1932 — Фэрнанда Батэра, калюмбійскі мастак і скульптар
- 1955 — Майк Навуменка, расейскі рок-музыкант
- 1969 — Уладзімер Цыплакоў, беларускі выбітны хакеіст
- 1972 — Фудзіка Кана, японская порнаакторка
- 1976 — Уладзімер Пугач, беларускі музыка, сьпявак, фронтмэн групы «J Морс»
- 1989 — Аляксандар Гутар, беларускі футбаліст, гуляе брамнікам за беларускі «ФК БАТЭ»
Сьмерці
рэдагаваць- 1850 — Ганна Цюндзявіцкая, шляхцянка, аўтарка папулярных гаспадарчых дапаможнікаў
- 1955 — Альбэрт Айнштайн, фізык-тэарэтык, стваральнік тэорыі адноснасьці
- 1965 — Зьміцер Палітыка, беларускі пэдагог
- 1981 — Баляслаў Слосканс, беларускі і латыскі каталіцкі біскуп
- 1988 — Аляксей Мітрафанаў, беларускі і расейскі археоляг
- 1989 — Іван Сацункевіч, беларускі дзяржаўны дзеяч, эканаміст, дырэктар БДІНГ у 1935—1936, адзін з арганізатараў і кіраўнікоў падпольля й партызанскага руху на Меншчыне ў Вялікую Айчынную вайну
- 2002 — Тур Хэердал — нарвэскі падарожнік ды навуковец.
Сьвяты
рэдагаваць18 красавіка — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў